Конкурс ЕС: Умацаванне патэнцыялу ў сферы моладзі

Конкурс ЕС: Умацаванне патэнцыялу ў сферы моладзі

Еўрапейская Камісія прымае прапановы па праграме “Умацаванне патэнцыялу ў сферы моладзі” з мэтай прызнання і паляпшэння працы з моладдзю, нефармальнай адукацыі і валанцёрства і спалучэння іх з сістэмай адукацыі і рынкам працы.

Праекты па ўмацаванні патэнцыялу ў сферы моладзі ўключаюць дзеянні скіраваныя на заахвочване да супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія актыўна працуюць з моладдзю, адукацыю, трэнінгі і іншыя сацыяльна-эканамічныя сферы Праграмы і Партнёрскіх краінаў з розных рэгіёнаў свету.

Дзейнасць

Умацаванне патэнцыялу павінна ўключаць наступныя дзеянні:

  • Заахвочванне да супрацоўніцтва паміж:
    • моладзевымі арганізацыямі і дзяржаўнымі органамі ў краінах-партнёрах
    • моладзевымі арганізацыямі ў сферы адукацыі і трэнінгаў, бізнэса і рынка працы.
  • Умацаванне моладзевых саветаў, платформ для моладзі і ўладамі ў краінах-парнтёрах (мясцовымі, рэгіянальнымі і нацыянальнымі)
  • Падтрымку агульнай працы моладзевых арганізацый у краінах-партнёрах
  • Дапамогу рэалізацыі пазітыўных практык па працы з моладдзю, якія ўключаюць:
    • інструменты для развіцця працы з моладдзю і трэнераў,
    • метады нефармальнай адукацыі для развіцця навыкаў,
    • новыя схемы трэнінгаў, гнуткае навучанне, віртуальную мабільнасць і паляпшэнне інфармацыйных камунікацыйных тэхналогіі (ICT)
    • мерапрыемствы па абмене досведам для развіцця лідарства ў моладзевых арганізацыях.

Інфармацыя пра фінансаванне

Максімальны памер грантаў, якія могуць быць падтрыманыя, складае 150 000 EUR.

Крытэрыі

Заяўнікамі могуць быць:

  • некамерцыйныя арганізацыі, асацыяцыі, НДА (уключаючы еўрапейскія моладзевыя НДА)
  • нацыянальныя моладзевыя саветы
  • дзяржаўныя органы мясцовага, рэгіянальнага і нацыянальнага ўзроўняў

Як падаць заяўку

Каб мець пагчымасць падаць заяўку, арганізацыі павінны самастойна зарэгістравацца на адмысловым партале.

Беларусь адзначана сярод краін, якія могуць прыняць удзел.

Больш падрабязней інфармацыю пра конкурс можна атымаць па спасылцы.