Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць

Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць
Дапамагчы камандзе Жывой Бібліятэкі можна не толькі сродкамі, але і валанцёрскай дапамогай

Каманда Жывой Бібліятэкі напачатку снежня правяла 4 мерапрыемствы: у Віцебску, Мінску, Берасці і Маладзечна. І зараз мы сышлі ў адпачынак да лютага 2017-га году. Але, не гледзячы на ўсё гэта, мы працягваем працаваць. Проста мы хочам, каб наступны год стаў яшчэ больш цікавым для нас і, канешне ж, для вас! Мы хочам, каб вы пазнаёмілісь з новымі Іншымі і сталі лепш разумець сябе, сталі больш прымаць Іншых і сябе, сталі ставіцца да гэтага свету лепш і з разуменнем таго, што ён неверагодна складаны.

З-за гэтага і дзеля гэтага мы распачалі кампанію па збору сродкаў на Талакошце! Так, сапраўды, Жывая Бібліятэка патрабуе для свайго існавання некаторыя грошы, напрыклад, на арэнду памяшкання, друк, арганізацыю кава-перапынку, аплату праезду “кнігам” і арганізатарам, калі мы едзем у іншы горад. Мы не шукаем сродкі для заробкаў. Мы шукаем сродкі, каб для нас стала магчымым больш увагі надаваць пошуку цікавых і важных “кніг”, а не шмат высілкаў выдаткоўваць на пошук нечага “бясплатнага” у нашай краіне.

Мы спадзяемся, што разам з вамі зможам сабраць дастаткова сродкаў, каб зрабіць 2017-ты год яшчэ больш цікавым для нас усіх! А галоўнае, у нас ёсць надзея і вера ў тое, што стэрэатыпаў і забабонаў у галовах людзей, дзякуючы нашым супольным намаганням, стане яшчэ меньш! А гэта значыць, што шмат каму ў гэтай краіне жыць стане прыемней і зручней.

Вы можаце зрабіць падарунак і нам, і самім сабе, і нашаму грамадству на Каляды, Новы год ці яшчэ на адны Каляды! Гэта проста! Трэба зайсці на Талакошт і дапамагчы Жывой Бібліятэцы грашыма! А калі не можаце дапамагчы грашыма, то можаце там жа (толькі ў іншай укладцы) глядзець задачы, якія мы перад сабой паставілі на 2017-ты год – вашыя рукі і галовы патрэбны нам не меньш, чым сродкі, якімі вы нам можаце дапамагчы!

Заўжды ваша каманда Жывой Бібліятэкі!

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram і Telegram і дзяліцца навінамі (у тым ліку і гэтай) з сябрамі! Па ўсім пытанням і з усімі прапановам пішыце нам у сацыяльных сетках альбо на human.library.belarus@gmail.com.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць
Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць Жывая Бібліятэка збірае ахвяраванні на дзейнасць