Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне

Стартуе дыялогава-кваліфікацыйная праграма для маладых лідараў прагрэсіўных  палітычных партый ці сацыял-дэмакратычных рухаў. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя дэпутаты, урадавыя чыноўнікі або актывісты грамадзянскай супольнасці з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Германіі, Малдовы, Расіі і Ўкраіны ва ўзросце 25-35 гадоў.  Акадэмія будзе працаваць з 18 па 26 лютага 2017 г. у Кіескім і Львоўскім рэгіёне (Украіна). Заяўкі прымаюцца да 20 студзеня.

Другая акадэмія засяродзіцца на эканамічным развіцці і пераразмеркаванні, а таксама на пытаннях стварэння ўстойлівай, арыентаванай на будучыню эканамічнай базы для постсавецкіх краін шляхам засяроджвання на новых тэхналогіях і магчымай рэіндустрыялізацыі. Україна, якая праходзіць праз унікальны працэс рэфармавання і пераасэнсавання сваёй эканамічнай палітыкі, – цікавы кейс для вывучэння шляхоў імплементацыі сацыяльна-дэмакратычнай палітыкі.

Праграма аб’яднае 25 ўдзельнікаў, адданых дэмакратычным і сацыяльным каштоўнасцям і зацікаўленыя ва ўмацаванні палітыкі дыялогу паміж краінамі пазначанага рэгіёну і двухпбаковых адносінах з Германіяй і Еўрапейскім Саюзам.

Праграма Акадэміі прапануе ўдзельнікам семінары па практычных ключавых каметэнцыях і  так званых мягкіх навыках (soft skills), дасць агляд палітычнай сітуацыі ва Ўкраіне, прапануе дыскусіі высокага ўзроўню з палітыкамі і экспертамі грамадзянскай супольнасці.
Мова праграмы – ангельская, арганізатары пакрываюць усе выдаткі ўдзельнікаў і ўдзельніц.

Патрабаванні да патэнцыйных удзельнікаў

  • быць грамадзянамі Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Германіі, Малдовы, Расіі ці Украіны.
  • узрост ад 25 да 35 гадоў;
  • добрае веданне ангельскай мовы;
  • быць маладым лідарам (лідаркай) прагрэсіўнай партыі  або сацыял-дэмакратычнай моладзевай арганізацыі;
  • быць дэпутатам парлемента, малодчшым служачым або актывістам(-ткай) грамадзянскай супольнасці;
  • мець жаданне арганізоўваць цікавыя праграмы ва ўласных краінах, дзе могуць праходзіць іншыя сесіі Акадэміі;
  • жаданне быць актыўным ўдзельнікам дзейнасці групы выпускнікоў і патрымліваць пашырэнне гэтай сеткі кантактаў.

Як падаць заяўку?
Каб падаць заяўку неабходна запоўніць электронную форму да 20 студзеня 2017 г. і даслаць ваша CV доктару Olga Melykh olga.melykh@fes-dee.org

З адабраными кандыдатмі на працягу студзеня 2017 г. арганізатары правядуць скайп-інтэрв’ю.
Арганізатары будуць надаваць пільную ўвагу гендарнаму балансу сярод удзельнікаў праграмы.
Праграмма ажыццяўляецца за падтрымкай Фонда Фрыдрыха Эберта.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне
Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне Другая ўсходне-еўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі ва Украіне