Глабальны моладзевы саміт-2017 у Швейцарыі

Да 31 студзеня 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у глабальным моладзевым саміце, які будзе праходзіць паміж 16 і 20 ліпеня ў Швейцарыі. Арганізатары плануюць запрасіць на форум 60 лідараў і правайдараў перамен ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў на лёсавызначальную трэнінгавую сесію з магчымасцямі наладжвання кантактаў і ўдзелу ў майстар-класах.

Падаваць заяўкі на ўдзел трэба ў электронным выглядзе.

Арганізатары запросяць найбольш моцных заяўнікаў, ацаніўшы іх актыўнасць у адвакатаванні, сацыяльным прадпрымальніцтве, валанцёрстве і мясцовым актывізме. Веданне ангельскай мовы з’яўляецца абавязковай умовай удзелу. Больш падрабязна пра падачу дакументаў можна пачытаць, клікнуўшы па гэтай спасылцы . Працэс падачы платны і складае 35 даляраў ЗША
Форму заяўкі можна знайсці тут. Пісьмовую заяўку трэба рыхтаваць, скарыстаўшыся вось гэтай пдф-формай.  Кандыдатам і кандыдаткам на ўдзел неабходна таксама падрыхтаваць дзвюххвіліннае відэа. Глядзіце інструкцыі тут.

Па дадатковых вытаннях арганізатары просяць звяртацца да іх праз афіцыйную старонку ў Фэйсбуку

Апошні шанец падаць дакументы 18:00 (па сярэднееўрапейскім часе) 31 студзеня.

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі, звязаныя з падарожжам, уключаючы пералёт на саміт і назад, а таксама пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, аднак НЕ пакрываюць выдакі на візы.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Глабальны моладзевы саміт-2017 у Швейцарыі Глабальны моладзевы саміт-2017 у Швейцарыі Глабальны моладзевы саміт-2017 у Швейцарыі Глабальны моладзевы саміт-2017 у Швейцарыі Глабальны моладзевы саміт-2017 у Швейцарыі Глабальны моладзевы саміт-2017 у Швейцарыі Глабальны моладзевы саміт-2017 у Швейцарыі