Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту

Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту

Калі: 19 студзеня, чацвер, 19:00-20:30

Дзе: Бізнес-клуб “Imaguru”, вул. Фабрыцыуса 4 (ст.м. Інстытут Культуры)

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на панэльную дыскусію “Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту”.

Цягам апошніх гадоў мы пабачылі адразу некалькі гісторый поспеху ў сферы AI і machine learning. MSQRD – піянер відэа-фільтраў для сацыяльных сетак – быў набыты Facebook. Прылада Prisma, якая выкарыстоўвае нейрасеткі для апрацоўкі фотаздымкаў, стала хітом App Store. Беларускія IT-бізнесоўцы заснавалі адмысловы венчурны фонд Haxus з фокусам на падтрымцы стартапаў, якія працуюць з тэмай штучнага інтэлекту. У снежні 2016 прайшоў першы ў краіне AI Hackathon, на якім 45 каманд прадставілі сваё бачанне будучыні машыннага інтэлекту.

“Ідэя” сабрала трох IT-гуру ў сферы штучнага інтэлекту, каб даведацца: калі чакаць сапраўдны AI і што можна зрабіць сёння, каб наблізіць гэтую будучыню.

Што (не) рабіць дзяржаве, каб дапамагчы фармаванню кластара ў сферы AI ў Беларусі? Якія перспектывы адкрывае АІ перад інвестарамі ды бізнесоўцамі? Як штучны інтэлект зменіць штодзённае жыццё? І калі гэтага чакаць? Ці можа Беларусь стаць сусветным цэнтрам machine learning?

І нарэшце, куды ісці і што вывучаць распрацоўшчыку, каб стварыць беларускага Тэрмінатара?

Выступоўцы падзеляцца ўласным досведам і адкажуць на пытанні аўдыторыі ў нефармальнай атмасферы.

Юрый Мельнічак, сузаснавальнік і былы CEO maps.me, дырэктар AIMatter, распрацоўшчык у сферы штучнага інтэлекту/machine learning. Місія AIMatter – зрабіць ў Беларусі даследчы цэнтр па нейрасетках, камп’ютарным зроку і распазнаванню гуку.

Дзмітры Гурскі, партнёр венчурнага фонду Haxus, які інвестуе ў стартапы, звязаныя з даследаваннямі штучнага інтэлекту. CEO Ideanomix Digital, кампаніі-распрацоўшчыка мабільных прыладаў, а таксама сузаснавальнік выдавецтва адукацыйнай літаратуры Ideanomix.

Дзяніс Пірштук, галоўны распрацоўшчык аддзела аналізу дадзеных (Chief Data Scientist) у кампаніі InData Labs – адным з лідараў у сферах maching learning ды BigData ў Беларусі. InData Labs увайшла ў спіс 100 найбольш перспектыўных кампаній у сферы вялікіх дадзеных паводле версіі часопіса CIOReview.

Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца на падзею тут – http://bit.ly/2idOBuf

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ва “УКантакце”.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту