Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”

Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”

Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, часопісам “Гарадскія тактыкі”, “Архітэктурным Бюро 35” і беларускай партыяй “Зялёныя” запрашае на адукацыйную праграму. Мэта праграмы – развіццё  ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. Заяўкі прымаюцца да 12 лютага. 

Сёння грамадская прастора – гэта кропка канцэнтрацыі праблем развіцця горада: сацыяльных і культурных, палітычных і прававых, інфраструктурных і эканамічных. Паркі, плошчы, гандлёвыя цэнтры, вакзалы – ўсё гэта месцы сутыкнення гараджанаў, супольнасцяў, інстытутаў і структур, а таксама іх інтарэсаў і розных оптык і логік. Гэта кропка напружання і энергіі гарадскога развіцця. Гэта кропка, адкуль паўстаюць практычныя пытанні, якія патрабуюць сур’ёзнай даследчай і праектнай працы, шырокага кола ведаў і здольнасцяў да супольнай працы.

Удзельнікі праграмы атрымаюць сістэмныя веды пра сучасныя накірункі развіцця гарадоў і грамадскіх прастораў у іх, практычныя навыкі крытычнага мыслення і даследчай працы, досвед камунікацыі, узаемадзеяння і каманднай распрацоўкі ідэй і праектаў для развіцця грамадскіх прастораў. Галоўнай рамкай праграмы стане канцэпцыя “зялёны горад”.

Праграма ўключае ў сябе лекцыі, семінары-абмеркаванні, групавую даследчую практыку пад кіраўніцтвам тьютараў, а таксама распрацоўку праектаў развіцця грамадскіх прастораў. Вынікі даследванняў і створаныя на іх падставе праекты будуць прэзентаваны па сканчэнні праграмы на публічным мерапрыемстве.

У межах праграмы ўдзельнікі будуць вывучаць наступныя тэмы:

  • Горад як аб’ект мыслення і дзейнасці. Спосабы і накірункі працы ў сучаснай урбаністыцы.
  • Грамадскія прасторы як сістэмны элемент гарадскога жыцця і развіцця.
  • Зялёны горад: канцэпцыя, ідэялогія, практыка.
  • Права на горад і яго реалізацыя праз грамадскія прасторы.
  • Гарадскія супольнасці і сацыяльныя стасункі. Іх праявы ў грамадскіх гарадскіх прасторах.
  • Ідэнтычнасць, сімвалічны і культурны кантэкст развіцця горада і гараджан.
  • Эканоміка і інвестыцыі. Сучасныя мадэлі арганізацыі грамадскіх прастораў і публічных пляцовак.
  • Планаванне і праектаванне развіцця гарадоў і гарадскіх прастораў.
  • Экалагічныя праблемы і рамкі існавання грамадскіх прастораў.

Асобная ўвага будзе надавацца засваенню метадаў і падыходаў да арганізацыі мыслення і дзейнасці:

  • Сістэмны падыход і магчымасці аналіза горада.
  • Арганізацыя даследаванняў, праца з дадзенымі і інтэрпрэтацыя вынікаў.
  • Основы праектавання і праграмавання дзейнасці.

Праграма адбудзецца з 24 лютага па 25 чэрвеня і прадугледжвае 7 сессій, кожная з якіх будзе доўжыцца 3 дні (прысутнасць на ўсіх сессіях абавязковая, падрабязная праграмма тут).

У якасці лектараў і экспертаў у школе прымуць удзел беларускія і замежныя спецыялісты ў розных галінах: Уладзімір Мацкевіч, Марыя Фалаліева, Іскра Крстіч, Іван Сухій, Андрэй Каравянскі, Ганна Пазняк, Ігар Цішчанка, Марына Семенчанка,  Іван Краўцоў, Аляксей Крывалап, Андрэй Ягораў, Зміцер Гаўрусік, Таццяна Вадалажская, Іван Шчадранок, Маргарыта Лазарэнка і інш.

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца даследчыкі, актывісты, сацыёлагі ды культуролагі, якія маюць досвед працы ў экалагічным і/альбо ўрбаністычным руху, і зацікаўлены ў развіцці грамадскіх прастораў і сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.

Для паступлення ў школу неабходна ўважліва азнаёміцца з праграмай школы (удзел патрабуе абавязковай прысутнасці на 7 трохдзённых сесіях) і запоўніць заяўку  ў тэрмін да 12 лютага. Вынікі адбору будуць вядомы не пазней за 17 лютага.

Заняткі школы пачнуцца  24 лютага і будуць праходзіць у Мінску.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем школы, звяртайцеся на адрас электроннай пошты: flyuniby@gmail.com з пазнакай “Школа Горад”.

Спасылкі:

Праграма https://goo.gl/YBKilS

Заяўка https://goo.gl/s09GaZ

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё” Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё” Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё” Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё” Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё” Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё” Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”
Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё” Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё” Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё” Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё” Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё” Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё” Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”