“ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА”

Штогадовая канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта і Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. 3-4 сакавіка 2017 года

Большасць праблем, з якімі сёння сутыкаецца чалавецтва, – гэта праблемы гуманітарныя. Нават абмяркоўваючы тэхнічныя дасягненні і тэхналагічныя прарывы, прыродныя зрухі і тэндэнцыі ў экалогіі, міграцыйныя плыні і новыя фінансавыя і эканамічныя мадэлі, у выніку мы апынаемся перад выклікам для чалавека. Сучасны чалавек, яго самаразуменне, стасункі з Іншымі – патрабуюць пераасэнсавання. І нават больш за пераасэнсаванне – дзеяння.

Ці можам мы на базе гуманітарнай веды не толькі тлумачыць і разумець, але і на практыцы адказваць на сучасныя выклікі? Адукацыя, медыя, навука, культура, PR, права, сфера паслугаў, новыя формы супольнай творчасці, стартапы  – гэта і многае іншае  так ці інакш стварае і ўзнаўляе Чалавечае ў Чалавеку. Якім чынам гэта адбываецца? Як гэта можна змяняць? Куды і навошта змяняць? Хто гэта робіць? І хто можа ці павінен несці адказнасць за такія змены?

Мэта канферэнцыі  – прапанаваць і публічна абмеркаваць тыя ідэі і прапановы па сучасных тэхніках і тэхналогіях чалавечага, якія існуюць ці могуць быць разгорнутыя ў нашай сітуацыі і ў нашым грамадстве. Мы імкнемся таксама крытычна ацаніць свае магчымасці, правы і абмежаванні на такую працу.

У праграме канферэнцыі – абмеркаванне  тэхнік і тэхналогій чалавечага ў розных сферах і з некалькіх ракурсаў:

  • Мінулае і будучыня. Як яны выбудоўваюцца ў гуманітарных практыках
  • Асвета, навука і адукацыя – прастора тэхнік і тэхналогій чалавечага
  • Палітыка і сацыяльныя стасункі: антрапалагічныя перспектывы
  • Прыроднае і штучнае асяроддзе: падыходы ў вырашэнні гуманітарных праблем
  • Гуманітарная веда для тэхнічных праблем і тэхналагічных выклікаў
  • Межы дзейнасці і адказнасці “тэхнолага”

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, спецыялісты ў сферы адукацыі, культуры, медыя, а таксама тыя, хто працуе з тэхнічнымі і тэхналагічнымі вынаходніцтвамі і гатовы да абмеркавання абазначаных тэмаў і праблем.

Для ўдзелу  ў канферэнцыі неабходна да 10-га лютага даслаць заяўку на электронную скрыню flyuniby@gmail.com  з наступнымі звесткамі аб заяўніку:

  1. Імя і прозвішча
  2. Месца працы ці вучобы, пасада
  3. Кантактныя дадзеныя: email, тэлефон.
  4. Форма ўдзелу ў канферэнцыі:
  • Даклад. Укажыце назву і тэзісы дакладу (1,5-2 старонкі).
  • Удзел у агульнай дыскусіі. Пазначце матывацыю да ўдзелу ў канферэнцыі (50-100 словаў)

Іншагароднім удзельнікам арганізатары забяспечваюць праезд і пражыванне. Колькасць удзельнікаў  канферэнцыі абмежаваная, таму арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору заяўнікоў паводле “матывацыі да ўдзелу”.

 Кантактная асоба па арганізацыйных пытаннях – Кацярына Раманчык: flyuniby@gmail.com, +375445796339, па змястоўных пытаннях  – Тацяна Вадалажская: flyuniby@gmail.com, +375296754625.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
“ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА” “ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА” “ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА” “ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА” “ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА” “ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА” “ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА”
“ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА” “ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА” “ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА” “ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА” “ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА” “ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА” “ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА”