Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017

Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017
I Моладзевы форум ААТ "Полацк-Шкловалакно" - 2016 "Моладзь. Ініцыятыва. Развіццё"

Па выніках рэспубліканскага конкурса Полацк абраны другой Моладзевай сталіцай Беларусі. Летась моладзевай сталіцай быў г. Баранавічы.

Цягам году Полацк будзе пляцоўкай для моладзевых рэспубліканскіх і міжнародных праектаў і мерапрыемстваў. Першыя мерапрыемствы, прысвечаныя моладзевай сталіцы, пройдуць у Полацку напрыканцы студзеня.

Міністэрства адукацыі адзначае, што Полацк быў прызнаны лепшым па ўсіх накірунках дзейнасці ў 2016 годзе і па планах на 2017 год.  Усяго ў конкурсе на званне Моладзевай сталіцай Беларусі-2017 прыняло ўдзел 11 гарадоў, у фінале – 4 (акрамя Полацка ў фінал выйшлі Маладзечна, Ліда і Шклоў).

Па выніках “народнага галасавання” на старонцы Упраўлення па справах моладзі ў сацыяльнай сетцы Вконтакте, у якім прыняло ўдзел 18880 чалавек, са значным адрывам лідзіраваў г. Ліда (9391 голас), другое месца было аддадзена г. Маладзечна (6436 галасоў), Полацк жа заняў толькі трэцяе месца, набраўшы 2550 галасоў, апярэдзіўшы толькі Шклоў (503 галасы).


Сёлета Міністэрства адукацыі агучыла мэты і крытэрыі конкурса, аднак невядомыя яго палажэнне і рэгламент, этапы, склад конкурснай камісіі і працэс прыняцця рашэнняў.

Як адзначае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, асноўнай мэтай конкурса з’яўляецца выяўленне новых ідэй і рэалізацыя іннавацыйных праграм, звязаных з удзелам моладзі ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны.

Сярод задач конкурса адзначаюцца:

  • развіццё дзяржаўнай моладзевай палітыкі;
  • стварэнне камфортнага асяроддзя для самарэалізацыі моладзі, выяўлення новых ідэй і рэалізацыі іннавацыйных праграм, звязаных з удзелам моладзі ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь;
  • спрыянне развіццю моладзевых арганізацый і сацыяльнай інфраструктуры ў рэгіёнах;
  • стымуляванне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на распрацоўку сучасных і эфектыўных мадэляў рэалізацыі моладзевай палітыкі;
  • развіццё ўзаемавыгадных адносінаў паміж гарадамі абласнога, раённага падпарадкавання ў сферах моладзевых ініцыятыў, моладзевай палітыкі, як на мясцовым, так і рэспубліканскім узроўнях.

У межах конкурса гарады ацэньваліся па наступных крытэрыях:

  • колькасць моладзі, якая пражывае ў горадзе;
  • інфармацыя пра рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў горадзе за папярэдні год з адпаведнымі фатаграфіямі і (ці) відэаматэрыяламі;
  • правядзенне мерапрыемстваў на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях;
  • інфармацыя аб сацыяльнай інфраструктуры горада (гасцініцы, залы, спартовыя пабудовы, культурныя цэнтры, гарадскі і міжгарадскі транспарт, месцы адпачынку, правядзення дасуга і г.д. з адпаведнымі фотаздымкамі і (ці) відэаматэрыяламі;
  • праекты моладзевых мерапрыемстваў, запланаваных для рэалізацыі на наступны год.

Даведка

Полацк – горад у Віцебскай вобласці, у якім пражывае 85 тысяч чалавек (дадзеныя Белстат на пачатак 2016 г.), з якіх каля 30 тысяч – маладыя людзі (інфармацыя з сайта Полацкага райвыканкама).

У Полацку дзейнічае 17 устаноў сярэдняй адукацыі, 2 спартовыя школы, школа мастацтваў, Полацкі дзяржаўны лясны каледж, Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж, Полацкі каледж УА “ВДУ ім. П.М.Машэрава, Полацкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж, Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў, Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй хімікаў, Полацкі медычны каледж. У Полацку размяшчаецца гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (астатнія — ў Наваполацку).

Полацк насіў тытул Культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017 Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017 Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017 Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017 Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017 Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017 Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017
Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017 Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017 Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017 Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017 Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017 Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017 Полацк названы Моладзевай сталіцай Беларусі-2017