Набор на праграму “Акадэмія студэнцкага лідарства”

Набор на праграму “Акадэмія студэнцкага лідарства”

Будучыня твайго ўніверсітэта залежыць толькі ад студэнтаў!

Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў набірае ўдзельнікаў на “Акадэмію студэнцкага лідарства”.

Акадэмія – гэта 3-месячная праграма, падчас якой удзельнікі змогуць:

  • вырашыць любую праблему ў сваім універсітэце;
  • даведацца пра студэнцкі рух у Беларусі;
  • разабрацца ў беларускай сістэме адукацыі і яе перспектывах;
  • развіць навыкі аратарскага мастацтва, перамоваў, кіравання рызыкамі і г.д.

Навучанне складаецца з вочных і анлайн семінараў, падчас якіх асаблівы акцэнт робіцца на дыскусіях, абмеркаваннях і практычным заданнях: усе ўдзельнікі вызначаюць праблемы ў сваіх універсітэтах, над вырашэннем якіх яны будуць працаваць. Згодна з характарам праблемы, удзельнікі размяркоўваюцца па факультэтах. Вочныя семінары адбываюцца ў Мінску згодна з графікам:

25-26.02 – семінар “Беларускае студэнцтва і сістэма адукацыі”,

18-19.03 – семінар “Планаванне кампаній удзельнікаў”,

1-2.04 – семінар “Развіццё асабістых якасцяў удзельнікаў”.

Акрамя гэтага на пачатку траўня адбудзецца адукацыйны візіт у адну з еўрапейскіх краін для абмену досьведам са студэнцкімі арганізацыямі і знаёмства з замежнай сістэмай адукацыі.

Падрабязней пра праграму і магчымасці паступлення вы можаце даведацца на адмысловай старонцы, а пытанні арганізатарам – на прэзентацыі ў Мінску 28 студзеня. Зарэгістравацца на прэзентацыю можна па спасылцы.