Еўрапейскі з’езд моладзі

Еўрапейскі з’езд моладзі, найбуйнешая палітычная сустрэча маладых людзей Еўропы ў 2017 годзе, пройдзе з 9 па 12 сакавіка ў Страсбуры.

З’езд стане нагодай абмеркаваць у тэматычных групах грамадзянскую Еўрапейскую Канстытуцыю.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя лідары, якія могуць прыняць пазіцыю, могуць данесці сваё меркаванне і паспрыяць развіццю. Шукаюцца людзі, якія могуць стымуляваць і ўзбагаціць дэбаты!

Практычная інфармацыя:

Удзельнікі З’езду будуць працаваць у тэматычных камісіях (групах па 10 чалавек) у межах якіх удзельнікі прымуць тэкст, звязаны з тэмай абмеркавання. Напрыканцы семінара сабраныя тэксты будуць аб’яднаныя ў грамадзянскую Еўрапейскую Канстытуцыю, за якую прагаласуе ўвесь З’езд. Уся праца будзе адбывацца па-англійску.

Усім ўдзельнікам будзе забяспечана пражыванне ў Страсбуры (сняданні ўключаны), большасць пасілкаў будзе пакрыта арганізацыйным унёскам у 40 еўра. Транспартныя выдаткі пакрываюцца на 50% (але не больш за 100 еўра).

Падрабязней пра З’езд можна даведацца на сайце мерапрыемства.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Еўрапейскі з’езд моладзі Еўрапейскі з’езд моладзі Еўрапейскі з’езд моладзі Еўрапейскі з’езд моладзі Еўрапейскі з’езд моладзі Еўрапейскі з’езд моладзі Еўрапейскі з’езд моладзі
Еўрапейскі з’езд моладзі Еўрапейскі з’езд моладзі Еўрапейскі з’езд моладзі Еўрапейскі з’езд моладзі Еўрапейскі з’езд моладзі Еўрапейскі з’езд моладзі Еўрапейскі з’езд моладзі