Курс навучання пра Еўропу для моладзі

Па дадзеных даследавання Ўніверсітэта Аберыстуіт на 2008 год кожны другі беларус блытаецца пры адказе на пытанне, дзе знаходзяцца штаб-кватэры ЕС; кожнаму пятаму складана назваць краіны-чальцы ЕС; ды абсалютная большасць чула толькі словазлучэнне Ўсходняе партнёрства, але не ведае, пра што там ідзе гаворка. А ці шмат змянілася за мінулае дзесяцігоддзе? Не страшна, калі табе і дагэтуль складана адказаць на некаторыя з гэтых пытанняў. Галоўнае, каб было жаданне дазнацца!

Адукацыя.Інфо ў партнэрстве з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра абвяшчае набор на вочна-завочны курс (Blended Learning) пра Еўропу. Удзельнікі цягам трохмесяцовага курса 4 разы сустрэнуцца на адна-двухдзённых вочных сесіях з беларускімі ды еўрапейскімі экспертамі ў Беларусі ды Літве, у астатні час навучанне будзе адбывацца анлайн і зойме не больш за 3 гадзіны на тыдзень.

Як гэта будзе?

У трох модулях курса, прысвечаных Еўропе ды ЕС, сучасным беларуска-еўрапейскім адносінам, а таксама паглыбленню ўяўлення пра тваё месца ў гэтай складанай структуры, у цябе будзе магчымасць палепшыць сваё разуменне сучаснай Еўропы. Адукацыйная праграма будзе ўключаць міні-тэсты, відэа, творчыя групавыя ды індывідуальныя заданні, рашэнне кейсаў, кансультацыі экспертаў.

Калі?

Люты-красавік 2017

Для каго?

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год, зацікаўленая еўрапейскай тэматыкай.

Умовы ўдзелу

Асноўная інфармацыя курса будзе давацца на беларускай і рускай мовах, некаторыя матэрыялы будуць прадстаўленыя па-ангельску. Удзельнікі павінны валодаць ангельскай на ўзроўні, дастатковым для разумення прачытаных альбо праслуханых тэкстаў. У межах адбору мы можам таксама запрасіць цябе на караценькае скайп-сумоўе для праверкі валодання ангельскай мовай.

Удзел у курсе цалкам бясплатны. Удзельнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат.

Што яшчэ?

Лепшыя выпускнікі курса атрымаюць магчымасці індывідуальнай ментарскай падтрымкі ад Адукацыя.Інфо і Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра, трое выпускнікоў будуць запрошаныя на навучальны візіт у Брусэль ці іншую еўрапейскую сталіцу.

Як падацца?

Запаўняй заяўку да 04.02.2017, дазнавайся пра вынікі адбору 8 лютага.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Курс навучання пра Еўропу для моладзі Курс навучання пра Еўропу для моладзі Курс навучання пра Еўропу для моладзі Курс навучання пра Еўропу для моладзі Курс навучання пра Еўропу для моладзі Курс навучання пра Еўропу для моладзі Курс навучання пра Еўропу для моладзі
Курс навучання пра Еўропу для моладзі Курс навучання пра Еўропу для моладзі Курс навучання пра Еўропу для моладзі Курс навучання пра Еўропу для моладзі Курс навучання пра Еўропу для моладзі Курс навучання пра Еўропу для моладзі Курс навучання пра Еўропу для моладзі