Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы”

Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы”
Вольга Аполька

Бэкграўнд

На самой справе ў мяне медыцынская адукацыя. Але на апошніх курсах універсітэта я патрапіла ў грамадскую арганізацыю Фіальта, дзе адкрыла для сябе займальны і неверагодна важны свет грамадскага сектара. Пасля гэтага я адразу зразумела, што ў свой час абрала не тую ВНУ і што маё жыццё ўжо ніколі не будзе ранейшым.

Так усе апошнія 6 годоў я адкрывала новыя гарызонты і магчымасці моладзевага сектара, праходзячы шлях ад валанцёркі ў ГА “МАЦ” Фіальта” да працаўнічкі з моладдзю, трэнеркі і нарэшце выканаўчай дырэктаркі арганізацыі. За час маёй працы ў Фіальце адбылося шмат зменаў: арганізацыя пачала працаваць як адкрыты моладзевы цэнтр, які дае магчымасць маладым людзям ствараць свае ўласныя ініцыятывы, быў паспяхова рэалізаваны каардынаваны мной праект StarToYou, які выгадаваў серыю цікавых адукацыйных і моладзевых ініцыятыў, дзе штотыдзень збіраюцца дзясяткі зацікаўленых удзельнікаў і ўдзельніц, ну і, канешне ж, пераезд Фіальты ў новы офіс, які яна з радасцю дзеліць з Цэнтрам развіцця студэнцкіх ініцыятыў і Урбаністычнай платформай, што дазваляе больш эфектыўна працаваць і рабіць сацыяльна-карысныя справы разам.

Чаму RADA?

Калі трапляеш у свет трэцяга сектара і сутыкаешся з яго складанасцямі, выклікамі, але ў той жа час радасцямі і неверагоднымі падзеямі, ужо вельмі складана змяніць сферу і кінуць справу жыцця, якая яшчэ так патрабуе пазітыўных зменаў!

А ў дзейнасць РАДЫ я была ўцягнутая апошнія паўгода, дапамагаючы рабятам рэалізаваць іх цудоўныя мерапрыемствы: RADA FORUM, TALKS, MARKET, AWARDS. Дзякуючы гэтым падзеям і цудоўным людзям, з якімі мне давялося працаваць, я і закахалася ў РАДУ і вырашыла паспрабаваць сябе ў якасці генеральнай сакратаркі.

Мой “РАДАўскі” план:

Мяне вельмі расстройвае, што да гэтага часу голас моладзі ў нашай краіне не чутны і не ўлічваецца шмат у якіх аспектах.

Мяне вельмі расстройвае, што ў маладых людзей часта няма права выбару адносна сваёй свабоды, занятасці і жадання штосьці змяняць.

Пры гэтым таленавітых, крэатыўных, цікавых і актыўных маладых людзей у Беларусі дастаткова. Таму мой асабісты інтарэс працы ў РАДзе – гэта ўсебакова падтрымліваць маладых людзей, дапамагаць ім праяўляць сябе, актыўнічаць; прадстаўляць іх інтарэсы і бараніць правы не толькі на нацыянальным узроўні, але і ў супрацоўніцтве з міжнароднай супольнасцю.

Мне вельмі падабаецца той імідж, які РАДА стварыла ў папярэднія гады, заяўляючы пра сябе, як пра моцнага і экспертнага гульца сектара. Я збіраюся трымаць планку, зададзеную мне папярэднім генеральным сакратаром і цудоўным чалавекам, Змітром Дабравольскім, а таксама пастараюся зрабіць усё неабходнае для ўмацавання партнёрскіх сувязей паміж моладзевымі арганізацыямі/ініцыятывамі Беларусі і дасягнення патрэбаў і інтарэсаў моладзі.

Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы”
Вольга Аполька
0
Каментары
Няма каментарыяў.
Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы” Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы” Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы” Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы” Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы” Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы” Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы”
Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы” Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы” Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы” Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы” Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы” Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы” Вольга Аполька – новая генеральная сакратарка “РАДы”