ЮНІСЭФ распачаў бясплатны анлайн курс па сацыяльных зменах

ЮНІСЭФ распачаў бясплатны анлайн курс па сацыяльных зменах
Фота: http://www.humanrightscareers.com/

Універсітэт Пенсільваніі і Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЭФ) абвяшчаюць сумесны бясплатны адкрыты анлайн курс па сацыяльных нормах і сацыяльных зменах. Курс складаецца з тэарэтычнай і практычнай частак і працягваецца 4 тыдні. Мова курса – англійская.

Першая частка курса вучыць студэнтаў, як адрозніваць сацыяльныя нормы і сацыяльныя канструкты, такія як звычаі і пагадненні. Гэтыя адрозненні граюць вялікую ролю для таго, каб эфектыўна ствараць новыя, карысныя нормы і выключаць нормы шкодныя.

Курс навучыць, як вызначаць сацыяльныя нормы і чаканні, якія іх узмацняюць, і як зразумець, ці з’яўляюцца яны прычынай спецыфічных паводзінаў. Падчас курса будуць абмеркаваныя пытанні, сцісла звязаныя з правамі чалавека, такія як шлюбы дзяцей, гендэрны гвалт і практыкі санітарыі.

Другая частка курса адносіцца да даследавання сацыяльных зменаў, метадаў, якія могуць быць выкарыстаныя для распачынання зменаў і ўводзінаў у практыку ідэяў, абмеркаваных у першай частцы курса.

Запісацца на першую частку курса можна тут.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
ЮНІСЭФ распачаў бясплатны анлайн курс па сацыяльных зменах ЮНІСЭФ распачаў бясплатны анлайн курс па сацыяльных зменах ЮНІСЭФ распачаў бясплатны анлайн курс па сацыяльных зменах ЮНІСЭФ распачаў бясплатны анлайн курс па сацыяльных зменах ЮНІСЭФ распачаў бясплатны анлайн курс па сацыяльных зменах ЮНІСЭФ распачаў бясплатны анлайн курс па сацыяльных зменах ЮНІСЭФ распачаў бясплатны анлайн курс па сацыяльных зменах