Воркшоп па развіцці дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта

Воркшоп па развіцці дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта

Лятучы ўніверсітэт у снежні мінулага году запусціў платформу для дыстанцыйнай адукацыі. Для нас гэта магчымасць пераадолець абмежаванні часу і прасторы і зрабіць дасяжнымі для шырокага кола людзей унікальныя веды, новыя погляды і праблемы, способы і метады мыслення.

Платформа зараз існуе ў пілотным рэжыме, а мы працуем над яе далейшым удасканальваннем і развіццём. З гэтай мэтай Лятучы ўніверсітэт 17-18 лютага ладзіць воркшоп для тых, хто гатовы да суўдзелу ў развіцці платформы як новага інструманта дыстанцыйнай адукацыі, а таксама да выкарыстання яе ў сваёй адукацыйнай дзейнасці, стварэння і размяшчэння сваіх курсаў і лекцый на платформе.

Мы запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятываў, якія ўжо маюць досьвед стварэння сваіх дыстанцыйных адукацыйных курсаў ці маюць намер стварэння такіх курсаў у бліжэйшай будучыні, прадстаўнікоў адукацыйных арганізацый, якія выкарыстоўваюць ці жадаюць выкарыстоўваць дыстанцыйную адукацыю ў сваім навучанні, грамадскіх актывістаў, якія здымалі ці плануюць зняць свой адукацыйны курс, а таксама ўсіх, хто асабіста зацікаўлены ў развіцці платформы.

На воркшопе плануецца прадстаўленне платформы і яе магчымасцяў, абмеркаванне формаў далучэння новых арганізацый, ініцыятываў ці асобных людзей да развіцця і супольнага кіравання платформай, распрацоўка механізму адбору курсаў для платформы, абмеркаванне патрабаванняў да відэа-курсаў і ідэяў бліжэйшых курсаў ды лекцый, планаванне прасоўвання платформы сярод мэтавай аўдыторыі (стварэнне PR-стратэгіі) ды інш. С папярэднімі патрабаваннямі да відэа-курсаў можна азнаёміцца па спасылцы.

Для ўдзелу ў воркшопе неабходна запоўніць заяўку да 12 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазьней за 14 лютага.

Воркшоп адбудзецца ў Мінску 17-18 лютага (два поўных дні). Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем, для іншагародніх будзе арганізавана пражыванне і кампенсаваны выдаткі на праезд у два бакі.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем воркшопу, звяртайцеся на адрас электроннай пошты flyuniby@gmail.com з пазнакай “Воркшоп”.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Воркшоп па развіцці дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта Воркшоп па развіцці дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта Воркшоп па развіцці дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта Воркшоп па развіцці дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта Воркшоп па развіцці дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта Воркшоп па развіцці дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта Воркшоп па развіцці дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта