Трэнінг па стварэнні відэа для НДА, 17-19 лютага

NewGroupMedia запрашае прыняць удзел у трэнінгу “Стварэнне відэа для НДА”. Трэнінг уяўляе сабой трохдзённы інтэнсіўны практыка-арыентаваны курс.

Мэта трэнінга: павысіць лічбавую прысутнасць грамадскіх арганізацый у інтэрнэце дзеля інфармавання мэтавых груп і шырокай грамадскасці пра сваю дзейнасць.

Што мы будзем рабіць? Вучыцца ствараць відэа кантэнт пра дзейнасць/праблему ці пра арганізацыю.

Трэнінг будзе ўключаць наступныя блокі:

  • Што такое Новыя медыя
  • Стварэнне відэа кантэнта – ад ідэі да рэалізацыі
  • Прасоўванне створанага кантэнта

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, зацікаўленыя ў прасоўванні сваёй арганізацыі і ўмацаванні ўплыву на сваю мэтавую аўдыторыю.

Плануецца, што пасля праходжання трэнінга, кожная арганізацыя-ўдзельнік створыць відэа матэрыял пра сваю дзейнасць, праблематыку, з якой працуе, ці прэзентацыю арганізацыі.

Месца правядзення: Мінск.

Мова: руская/беларуская.

Дзеля таго, каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету.

Даты трэнінга: 17-19 лютага 2017. Пачатак 17 лютага а 14.00, заканчэнне 19 лютага 16.00.

Апошні тэрмін падачы заявак: 12.02.2017 23:59

Адабраныя ўдзельнікі будуць праінфармаваныя 14.02.2017.

Калі ў вас ёсць пытанні пра трэнінг, калі ласка, скантактуйцеся з арганізатарамі па эл.пошце: info.newgroupmedia@gmail.com

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Трэнінг па стварэнні відэа для НДА, 17-19 лютага Трэнінг па стварэнні відэа для НДА, 17-19 лютага Трэнінг па стварэнні відэа для НДА, 17-19 лютага Трэнінг па стварэнні відэа для НДА, 17-19 лютага Трэнінг па стварэнні відэа для НДА, 17-19 лютага Трэнінг па стварэнні відэа для НДА, 17-19 лютага Трэнінг па стварэнні відэа для НДА, 17-19 лютага