Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017

Хочаце паляцець у Нью-Йорк і патрапіць за трыбуну Генеральнай Асамблеі ААН? Напішыце арыгінальнае эсэ на тэму глабальнага грамадзянства і міжкультурнага паразумення і выйграйце цалкам аплочаную паездку ў ЗША, каб падзяліцца сваімі ідэямі на Міжнародным моладзевым форуме і выступіць з прэзентацыяй у ААН.

Дэдлайн: 16 сакавіка 2017 г.

Удзельнікі конкурса “Шмат моваў, адзін свет” павінны быць студэнтамі дзённай формы навучання, рэкамендаваныя ўніверсітэтам, старэйшымі за 18 год на дату дэдлайна.

60 пераможцаў конкурса будуць абраныя дэлегатамі на Глабальны моладзевы форум “Шмат моваў, адзін свет”, дзе яны будуць працаваць над стварэннем плана дзеянняў для рэалізацыі Павесткі ўстойлівага развіцця ААН 2030. Праца будзе весціся на адной з шасці афіцыйных моваў ААН.

Пераможцы атрымаюць цалкам аплочанае падарожжа ў Бостан і Нью-Йорк 15-26 ліпеня 2017 г. Адабраныя дэлегаты выступяць з прэзентацыяй сваіх меркаванняў у Штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку.

Каб прыняць удзел у конкурсе неабходна напісаць эсэ (не больш за 2000 словаў) з разважаннямі на тэму глабальнага грамадзянства і культурнага паразумення і ролі, якую граюць  мультылінгвістычныя здольнасці, у іх стварэнні. Эсэ павінна ўтрымліваць ваш асабісты, акадэмічны, культурны і нацыянальны кантэкст.

Конкурс “Шмат моваў, адзін свет” прамуе навучанне адной з шасці афіцыйных моваў ААН (арабскай, кітайскай, англійскай, французскай, рускай і гішпанскай). Удзельнікі конкурса павінны напісаць эсэ на адной з вышэйназваных моваў, але не на сваёй роднай (мове ці мовах, на якіх размаўляюць дома) і не на мове атрымання пачатковай ці сярэдняй адукацыі (таксама тычыцца школ з 2 мовамі навучання). Вам трэба будзе прадэманстраваць пісьмовае і вуснае валоданне мовай напісання эсэ.

Падрабязней чытайце па спасылцы.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017 Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017 Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017 Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017 Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017 Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017 Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017
Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017 Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017 Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017 Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017 Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017 Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017 Студэнцкі конкурс эсэ і Глабальны моладзевы форум 2017