Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы запрашае да ўдзелу ў праграме 2017 года.

Школа арыентаваная на грамадзян Беларусі, узрост – да 35 гадоў.

Заняткі будуць адбывацца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў красавіку 2017 года ў Вільні, апошнюю – 6-8 лістапада ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю).

Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю.  Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

Тэматыка заняткаў

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцей. Удзельнікам будуць прапанаваныя інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектару эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікі праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйныя выдаткі ў памеры 50 еўра. Астатнія выдаткі пераймаюцца арганізатарамі.

Каб стаць удзельнікам Школы, неабходна запоўніць анкету і даслаць яе разам з фотаздымкам (1000 на 1000 пікеляў), CV і кароткім рэзюмэ-матывацыяй (два абзацы) на е-адрас easteuroschool@gmail.com.

Назвы файлаў: PROZVISHCHA_IMIA_2017 (напрыклад, VASILEVICH_KATSIARYNA_2017), а пасля – _Anketa, _Photo, _CV, _brief.

Дэдлайн – 25 лютага 2017 года.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў
Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў Усходнееўрапейская школа шукае амбітных беларусаў