Праграма маладых лідараў 2017

Еўракамісія запрашае маладых людзей з усяго свету ва ўзросце 21-26 год прыняць удзел у Праграме маладых лідараў падчас Дзён Еўрапейскага развіцця (European Development Days – EDD 2017). Дні Еўрапейскага развіцця – найбуйнейшы еўрапейскі форум па міжнародным супрацоўніцтве і развіцці, ён пройдзе ў Брусэлі (Бельгія) 7-8 чэрвеня 2017 г.

Праграма маладых лідараў паспрыяе ўключэнню маладых людзей у дэбаты пра будучыню міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця Еўропы.

Што такое Праграма маладых лідараў?

Маладыя людзі – гэта рухавікі некаторых найбольш натхняльных праектаў развіцця. Падчас EDD -2017, маладыя людзі змогуць данесці сваё меркаванне ў палітычных дыскусіях, якія паўплываюць на будучыню. Шаснаццаць абраных маладых лідараў падзеляцца сваімі поглядамі і досведам на дэбатах высокага ўзроўню з сусветнымі лідарамі і іншымі ключавымі асобамі ў сферы развіцця.

Падчас наведвання Брусэля маладыя лідары змогуць азнаёміцца з еўрапейскімі інстытутамі, паўдзельнічаць у варкшопах, сустрэць ключавых палітычных асоб і паўзаемадзейнічаць з іншымі маладымі людзьмі, якія прасоўваюць змены ва ўсім свеце. Яны будуць прамаўляць на разнастайных сэсіях і атрымаюць доступ да ўсёй праграмы мерапрыемства. Праезд і пражыванне аплочваюцца Еўрапейскай камісіяй.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па спасылцы.

Дэдлайн падачы заявак: 9 сакавіка 2017 г.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Праграма маладых лідараў 2017 Праграма маладых лідараў 2017 Праграма маладых лідараў 2017 Праграма маладых лідараў 2017 Праграма маладых лідараў 2017 Праграма маладых лідараў 2017 Праграма маладых лідараў 2017
Праграма маладых лідараў 2017 Праграма маладых лідараў 2017 Праграма маладых лідараў 2017 Праграма маладых лідараў 2017 Праграма маладых лідараў 2017 Праграма маладых лідараў 2017 Праграма маладых лідараў 2017