Вяртанне “Студэнцкай Думкі”

Вяртанне “Студэнцкай Думкі”
Студэнцкая думка №7, 2000 г. Фрагмент вокладкі

Задзіночанне беларускіх студэнтаў перазапускае выданне легендарнага часопіса “Студэнцкая думка”. Мяркуецца, што выпускі будуць публікавацца штомесяц.

“Студэнцкая думка” будзе распаўсюджвацца як у электронным, так і ў папяровым варыянтах. Аформіць бясплатную падпіску можна на сайце ЗБС. Там жа можна азнаёміцца з архівам выдання пачынаючы з 1990-х гадоў.

Зараз адноўленая рэдакцыя часопіса актыўна шукае творчых людзей, якія жадаюць далучыцца да выдання незалежнага друкаванага студэнцкага СМІ. Калі вы хочаце пісаць артыкулы, працаваць з сацыяльнымі сеткамі ці ў вас ёсць творчыя здольнасці – пішыце на адрас info@zbsunion.by.

Студэнцкая думка, старэйшае беларускае студэнцкае СМІ. Кожны выпуск – гэта шэраг старонак цікавай і актуальнай інфармацыі. Толькі самыя важныя падзеі з сучаснага студэнцкага асяроддзя і сістэмы адукацыі нашай краіны.

У кожным выпуску вы знойдзеце анонсы цікавых падзей і магчымасцей для студэнтаў (міжнародныя абмены, праграмы, майстар-класы і іншае). Акрамя гэтага, вас чакаюць аналітыка ад экспертаў ЗБС і грамадскай супольнасці, інтэрв’ю з цікавымі асобамі, а таксама пах свежанадрукаванай газеты.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Вяртанне “Студэнцкай Думкі” Вяртанне “Студэнцкай Думкі” Вяртанне “Студэнцкай Думкі” Вяртанне “Студэнцкай Думкі” Вяртанне “Студэнцкай Думкі” Вяртанне “Студэнцкай Думкі” Вяртанне “Студэнцкай Думкі”
Вяртанне “Студэнцкай Думкі” Вяртанне “Студэнцкай Думкі” Вяртанне “Студэнцкай Думкі” Вяртанне “Студэнцкай Думкі” Вяртанне “Студэнцкай Думкі” Вяртанне “Студэнцкай Думкі” Вяртанне “Студэнцкай Думкі”