Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца

Сацыялагічныя апытанні паказваюць, што за апошнія паўтара гады значна зменшылася колькасць студэнтаў, актыўных у грамадскіх арганізацыях. Галоўным чынам гэта адбылося за кошт адтоку студэнтаў з дзейнасці БРСМ і прафсаюза студэнтаў.

Кампанія  Batic Internet Policy Initiative па замове Грамадскага Балонскага камітэта правяла даследаванне “Ацэнка вынікаў працы міністэрства і праблемы, якія стаяць перад вышэйшай адукацыяй у Рэспубліцы Беларусь“, якое адбывалася ў форме анлайн апытання ў снежні 2016 – студзені 2017 г. У ім прыняло 250 чалавек абраных у выпадковым парадку.

Частка апытання была прысвечана пытанням удзелу беларускіх студэнтаў у студэнцкіх арганізацыях.  Мы параўналі дадзеныя па гэтых пытаннях з папярэднімі даследаваннямі Грамадскага Балонскага камітэта ў красавіку і снежні 2015 года.

Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца
"Ацэнка вынікаў працы міністэрства і праблемы, якія стаяць перад вышэйшай адукацыяй у Рэспубліцы Беларусь"

Згодна з вынікамі апытання са снежня 2016 г. – студзеня 2017 г. 48% беларускіх студэнтаў удзельнічаюць у працы студэнцкіх арганізацый. Найбольш папулярнымі, не гледзячы на значны адток актывістаў, застаюцца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і прафсаюз студэнтаў.

Агулам, працэнт студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у працы грамадскіх арганізацый, значна знізіўся ў параўнанні з красавіком 2015 года. Тады іх колькасць выносіла 69%, што на 21% больш сёлетніх вынікаў.

Змяншэнне колькасці актыўных студэнтаў, адбылося перш за ўсё за кошт змяншэння актывістаў БРСМ (іх колькасць знізілася з 34% да 22% у параўнанні са снежнем 2015 г.) і студэнцкага прафсаюза (змяншэнне з 24% да 19%). Іншыя студэнцкія арганізацыі характарызуюцца большай стабільнасцю.

Згодна з вынікамі апошняга даследавання трэцімі па папулярнасці сярод студэнтаў з’яўляюцца арганізацыі культурнага накірунку і творчыя калектывы. У іх дзейнасці прымае ўдзел 11% апытаных студэнтаў. Далей ідуць навуковыя таварыствы, гурткі, канструктарскія бюро і лабараторыі – 7% апытаных, спартовыя арганізацыі – 6%, валанцёрскія арганізацыі – 4%.

Найменш папулярныя сярод студэнтаў незалежныя студэнцкія арганізацыі (у іх удзельнічаюць 3% апытаных) і апазіцыйныя палітычныя моладзевыя арганізацыі (2% апытаных).

“Незалежныя студэнцкія арганізацыі маюць абмежаваны доступ да вышэйшых навучальных устаноў – месца, дзе студэнты праводзяць большую частку свайго жыцця ў гэты перыяд”, – адзначае Старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Алесь Крот.

“Часта там немагчыма размесціць інфармацыю нават пра забаўляльныя мерапрыемствы з-за існавання свайго роду манаполіі на гэтую дзейнасць прадзяржаўных студэнцкіх і моладзевых арганізацый. Гэта, натуральна, моцна адбіваецца на статыстыцы ўдзелу студэнтаў у дзейнасці незалежных студэнцкіх арганізацый. Акрамя таго, здараецца, што адміністрацыя ВНУ вядзе дзейнасць па дыскрыдытацыі такіх арганізацый”.

Ці прымаеце Вы самі ўдзел у дзейнасці студэнцкіх арганізацый? 04’2015 (%) 12’2015 (%) 12’2016 – 01’2017(%)
Так, з’яўляюся сябрам БРСМ і ўдзельнічаю ў працы арганізацыі 35 34 22
Так, сябра прафсаюза студэнтаў і ўдзельнічаю ў працы арганізацыі 21 24 19
Сябра спартыўнай арганізацыі і ўдзельнічаю ў яе працы 9 9 6
Сябра арганізацыі культурнага накірунку ці творчага калектыву і прымаю ўдзел у яе працы 9 4 11
Сябра валанцёрскай арганізацыі і ўдзельнічаю ў яе працы 7 4 4
Сябра студэнцкага навуковага таварыства, гуртка, канструктарскага бюро ці лабараторыі, удзельнічаю ў працы 6 6 7
Сябра незалежнай студэнцкай арганізацыі, удзельнічаю ў яе працы 4 2 3
Сябра апазіцыйнай палітычнай арганізацыі, удзельнічаю ў яе працы 4 4 2
Іншае 3 36 7
Не ведаю/складана адказаць 31 Х Х
Не, не прымаю Х Х 52

 

Падчас апошняга апытання студэнтам дадаткова прапанавалі ацаніць, ці стала прасцей ствараць і рэгістраваць студэнцкія арганізацыі пасля ўваходу Беларусі ў Балонскі працэс. Станоўча адказала 13% апытаных студэнтаў, сярод іх 6% абралі варыянт “працэдуры спрасціліся, аднак гэта не датычыцца незалежных студэнцкіх арганізацый“.

Таксама больш за 1/5 апытаных студэнтаў лічаць, што права на стварэнне ці свабодны ўдзел у працы грамадскіх арганізацый у ВНУ ці абарона ад прымусовага ўступлення ў арганізацыі належыць да правоў, якія парушаюцца ў іх ВНУ і патрабуюць абароны.

Грамадская актыўнасць беларускіх студэнтаў зніжаецца. Найбольш папулярныя сярод студэнтаў моладзевыя арганізацыі (БРСМ, прафсаюз студэнтаў) страчваюць свой уплыў, не гледзячы на выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу, аднак гэта не забяспечвае прыток студэнтаў у незалежныя студэнцкія арганізацыі, паколькі апошнія звычайна не маюць доступу да навучальных устаноў.

“На жаль, у бліжэйшай перспектыве я не прадбачу, што ўніверсітэты стануць больш адкрытымі. Незалежным студэнцкім арганізацыям варта надалей шукаць іншыя шляхі да мэтавай аўдыторыі, напрыклад, сацыяльныя сеткі, папулярныя сайты ці вялікія мерапрыемствы, такія як RADA MARKET і іншыя,” – адзначае Алесь Крот.

Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца
Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца Грамадская актыўнасць студэнтаў зніжаецца