Праграма стварэння стартапаў у вобласці ўстойлівага развіцця для моладзі ў Нарвегіі

Да 5 сакавіка 2017 г. праграма Young Sustainable Impact  (Осла, Нарвегія) па пашырэнні магчымасцей моладзі для вырашэння праблем устойлівасці ў 21 стагоддзі прымае заяўкі ад маладых прадпрымальных людзей з усяго свету для стварэння прататыпаў  і вырэшэння рэальных праблем устойлівага развіцця.

Арганізатары шукаюць маладых людзей, якія маюць ідэю як дапамагчы планеце праз тэхналогіі, арганізацыі ды інш. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць працаваць над  дасягненнем адной  або некалькіх мэтаў устойлівага развіцця, ствараючы ўласны стартап.

Кандыдаты і кандыдаткі, якія пройдуць праз тры этапы адбору, стануць удзельнікамі інавацыйнай праграмы, што будзе доўжыцца з красавіка па жнівень 2017 г. У групе з 5 чалавек кожны ўдзельнік зможа выбраць, вырашэннем якой праблемы ўстойлівага развіцця ён ці яна змогуць заняцца, стварыўшы свой стартап.

Арганізатары забяспечваюць:

  • пражыванне і харчаванне;
  • аплату авія-пералёту ў Осла;
  • інвацыйную праграму вышэйшага гатунку;
  • настаўніцтва, кіраванне, навучанне;
  • магчымасць пазнаёміцца з таленавітымі людзьмі з усяго свету;
  • выдатную магчымасць стварыць удалы стартап;
  • пазнаёміцца з інвестарамі, карпарацыямі, бізнесменамі;
  • даведацца на ўласным досведзе, што такое лідарства, самаразвіццё, камандная праца, інавацыі, крэатыўнасць, мэты ўстойлівага развіцця, прадпрымальніцтва.

Патрабаванні:

  • узрост 16 – 25 год і жаданне стварыць нешта новае з нуля;
  • наведванне ўсіх мерапрыместваў праграмы;
  • магчымасць знаходзіцца ў Осла з красавіка па жнівень 2017 г;
  • абавязак працягваць працу над праектам пасля заканчэння праграмы.

Заяўка падаецца анлайн на сайце арганізатараў.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Праграма стварэння стартапаў у вобласці ўстойлівага развіцця для моладзі ў Нарвегіі Праграма стварэння стартапаў у вобласці ўстойлівага развіцця для моладзі ў Нарвегіі Праграма стварэння стартапаў у вобласці ўстойлівага развіцця для моладзі ў Нарвегіі Праграма стварэння стартапаў у вобласці ўстойлівага развіцця для моладзі ў Нарвегіі Праграма стварэння стартапаў у вобласці ўстойлівага развіцця для моладзі ў Нарвегіі Праграма стварэння стартапаў у вобласці ўстойлівага развіцця для моладзі ў Нарвегіі Праграма стварэння стартапаў у вобласці ўстойлівага развіцця для моладзі ў Нарвегіі