У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты

У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты

З 17 лютага 2017 года ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці “Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 30-40 гг. ва ўрочышчы Курапаты” пачалося будаўніцтва офіснага цэнтра. Будаўнічыя работы выконваюцца генпадрадчыкам ТАА «Белрэканструкцыя» па замове ТАА «КІПрэканструкцыя» і пачаты пры сумніўных з юрыдычнага пункту гледжання абставінах выдзялення ўчастка і распрацоўкі праекта, без праходжання праектам грамадскага абмеркавання і без адпаведнага ўзгаднення Міністэрства культуры. Факт будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты выклікаў рэзка негатыўную рэакцыю як мясцовых жыхароў бліжэйшых дамоў па вул. Мірашнічэнка, так і шырокай грамадскасці г. Мінска і ў цэлым Рэспублікі Беларусь. Другі тыдзень грамадскія актывісты блакуюць спробы будаўнічых работ і нясуць кругласутачнае дзяжурства ў Курапатах.

Урочышча Курапаты мае вялікае сімвалічнае і гістарычнае значэнне для г. Мінска і ўсёй Беларусі як месца памяці ахвяр масавых палітычны рэпрэсій 1937-1940-х гадоў. Курапаты былі месцам расстрэлаў і пахаванняў дзясяткаў тысяч жыхароў Беларусі, рэпрэсаваных органамі НКУС. Любыя дзеянні, накіраваныя на грэбаванне гістарычнай памяццю і разбурэнне Мемарыялу як ў дадзеным выпадку, так і раней сустракалі рэзкую рэакцыю і супраціў з боку грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, журналісцкай і акадэмічнай супольнасці, актыўных неабыякавых грамадзян нашай краіны.

Відавочна, што працяг будаўніцтва можа справакаваць далейшую эскалацыю канфлікту, рост сацыяльнай напружанасці і процістаянне розных груп насельніцтва. У актуальнай складанай эканамічнай і знешнепалітычнай сітуацыі такія дзеянні вядуць да ўзнікнення новых раздзяляльных ліній у грамадстве і нясуць істотную пагрозу сацыяльна-палітычнай стабільнасці.

Узнікшы канфлікт сведчыць аб істотных недахопах у дзеючай у г. Мінску сістэме прыняцця рашэнняў па выдзяленні пляцовак пад будаўніцтва, якія прымаюцца без належнай павагі да раней прынятых заканадаўчых норм і дэманструюць фармальны падыход да ўліку інтарэсаў мясцовых жыхароў.

Мы заклікаем да неадкладнага спынення будаўніцтва з мэтай ліквідацыі ўзнікшага супрацьстаяння і пачатку дыялогу аб далейшым лёсе вылучанага ўчастка. Мы таксама лічым, што як для вырашэння актуальнай сітуацыі, так і для таго, каб пазбегнуць паўторнага ўзнікнення падобных канфліктаў у будучыні неабходны ўсебаковы ўлік інтарэсаў усіх зацікаўленых бакоў, а менавіта:

  • мясцовых жыхароў тэрыторый, якія забудоўваецца альбо рэканструююцца,
  • грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый,
  • экспертаў у галіне аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, аховы аб’ектаў прыроды, экспертаў у галіне развіцця гарадскіх тэрыторый, гарадскога транспарту і г.д.
  • гісторыкаў і даследчыкаў,  падрадчыка і заказчыка будаўніцтва,
  • мясцовых і нацыянальных органаў тэрытарыяльнай улады і прадстаўнікоў профільных міністэрстваў.

Мы перакананыя, што працоўныя механізмы ўзгаднення інтарэсаў і прыняцця рашэнняў у галіне развіцця гарадоў магчымыя і неабходныя. Толькі яны дазволяць знізіць нарастаючы за апошні час узровень канфліктнасці ў пытаннях гарадскога развіцця.

Са свайго боку мы гатовыя садзейнічаць выпрацоўцы і рэалізацыі падобных угадняючых механізмаў.

У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты
У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты