Набор на праграму для лідараў новага пакалення!

«Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» запрашае актыўных студэнтаў да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Акадэмія студэнцкага лідарства”!
Праграма будзе доўжыцца з сакавіка па май 2017 і складаецца з трох семінараў, адукацыйнага візіту і рэалізацыі ўласнага праекта:
- 1 семінар: уводзіны ў тэматыку студэнцкага руху і вышэйшай адукацыі ў Беларусі;
- 2 семінар: навучанне асновам праектнага мэнэджменту, кіраванню рыскамі і планаванню дзеянняў для рашэння праблем ва ўніверсітэце;
- 3 семінар: развіццё навыкаў публічных выступаў і перамоў з адміністрацыяй, а таксама тэмы, абраныя ўдзельнікамі самастойна (напрыклад, SMM, інфармацыйная бяспека, самаматывацыя і г.д.);
- Адукацыйны візіт: знаёмства з еўрапейскімі арганізацыямі студэнцкага самакіравання і грамадзянскай супольнасці;
- Акрамя гэтага, на працягу ўсяго навучання праводзяцца анлайн-заняткі.
У Акадэміі праводзіцца набор на 4 факультэта: Правы студэнтаў, Якасць адукацыі, Студэнцкае самакіраванне і Публічныя кампаніі, кожны з якіх вядуць дасведчаныя ментары.
ЦРСІ прапануе 20 стыпендый для кандыдатаў. Для ўдзелу неабходна запоўніць форму ці даслаць ліст з апісаннем вынікаў, якія вы жадаеце атрымаць ад праграмы, на belstudacademy@gmail.com і прайсці анлайн ці вочная гутарка.
Дэдлайн падачы заявак – 5 сакавіка.
Больш падрабязную інфармацыю пра факультэты і ментараў Акадэміі можна знайсці на сайце studacademy.by ці на нашай старонцы ВКонтакте.
