Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу

Сярод прыярытэтаў Еўрапейскай камісіі ў гэтым годзе:

  • актывізацыя дзеянняў па стварэнні спрыяльных умоў для функцыянавання НДА;
  • прасоўванне паўнавартаснага і структураванага ўдзелу НДА ў фарміраванні ўнутранай палітыкі, праграмаванні Еўрасаюзу ды іншых міжнародных працэсах;
  • развіццё патэнцыялу НДА і павышэнне іх ролі як незалежных актараў развіцця.

Галоўная мэта конкурсу – узмацненне ролі грамадзянскай супольнасці і мяcцовых улад у Беларусі ў прасоўванні празрыстага кіравання, дэмакратычных рэформ і правоў чалавека і забеспячэнне інклюзіўнага сацыя-эканамічнага развіцця.  У гэтым годзе конкурс мае тры лоты.

Лот1: Падтрымка грамадзянскай супольнасці (НДА), якая будзе весці да працэсу эфектыўнага кіравання і сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Спецыяльная мэта Лота – павелічэнне ролі грамадзянскай супольнасці ў забеспячэнні вяршэнства закону, дэмакратычных рэформ, павелічэнні публічнай падсправаздачнасці, а менавіта:

  • паляпшэнне якасці аказання паслуг дзяржавай (інавацыйныя рашэнні, лепшыя еўрапейскія і міжнародныя практыкі і г.д.);
  • спрыянне эфектыўнасці, справаздачнасці, празрыстасці і інтэграванасці публічных інстытутаў (праз удзел у іх стварэнні, павышэнне патэнцыялу ці ажыццяўленне рэформ);
  • павелічэнне ўцягнутасці прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў дыялог па фармаванні палітык з уладамі, маніторынгу рэформ і іх імплементацыі ў сацыяльна-эканамічным сектары (сацыялка, перапрацоўка смецця, транспарт, энергетыка, ахова здароўя) улучна з падтрымкай нацыянальных прыярытэтаў, вызначаных Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага сацыльна-эканамічнага развіцця да 2030 г.;
  • умацаванне арганізацый грамадзянскай супольнасці праз развіццё іх патэнцыялу і ментарства, асабліва ва ўнутранай справаздачнасці, знешняй дасяжнасці і грамадскім ўдзеле (для лепшага прадстаўлення інтарэсаў мэтавых груп і скарыстання механізмаў зваротнай сувязі);
  • сумесныя дзеянні мясцовых улад і арганізацый грамадзянскай супольнасці па падтрымцы культурнага і крэатыўнага сектараў, забеспячэнне стабільнага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Фінансавы памер Лота 1 складае – 1850.000 еўра з мінімальнай сумай гранта 1,500,000 і максімальнай – 1,850,000 еўра. Для заўянікаў з Беларусі сума падтрымкі можа сягаць 90%, для заяўнікаў з ЕС – 75 % ад агульнай сумы праекта.

Больш падрабязна ўмовы ўдзелу, а таксама пра иншыя лоты і іх мэты глядзіце, калі ласка, па гэтай спасылцы.

Прапановы прымаюцца да 1 чэрвеня 2017 года да 24:00 (па Брусельскім часе).

Інфармацыйная сустрэча па гэтым конкурсе заявак адбудзецца 4 траўня 2017 года.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу
Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу Конкурс праектных прапановаў ад Эўразьвязу