8 cакавіка – Дзень без жанчын!

«Восьмага сакавіка, у Міжнародны жаночы дзень, давайце зноў аб’яднаемся ў нашых супольнасцях для «Дня без Жанчычн», — напісалі арганізатаркі маршу ў сваім Instagram.

8 cакавіка – Дзень без жанчын!
instagram.com/womensmarch/

У дзень «кахання і вызвалення» яны заклікаюць жанчын узяць выходны дзень на працы (аплочваемы ці не), не здзяйсняць ніякіх купляў і апрануць чырвоную сукенку ў знак салідарнасці.

Акцыя «Дзень без Жанчын» – сімвал гендэрнай няроўнасці, якая існуе на сённяшні дзень: няроўная аплата працы, сэксуальныя дамаганні на рабочых месцах і інш. Узяць выходны дзень 8-а сакавіка не заўсёды лёгка. Для вельмі вялікай колькасці жанчын гэта можа апынуцца пропускам дня заробку. Пагадзіцеся, не кожная можа сабе гэта дазволіць. А стыгма, пра тое, што кампанія ніяк не дасць рады без удзелу жанчын або калегі пачнуць крытыкаваць палітычныя погляды, існуе не толькі у свядомасцi жанчын, але і супольнасцях, у якіх мы жывем.

Арганізатаркі Жаночага Маршу напісалі ліст для працадаўцаў, каб растлумачыць сэнс «Дня без Жанчыны». «Я спадзяюся, што вы падтрымаеце мяне, і кожную з маіх каляжанак, якія вырашылі прыняць удзел у маршы, у звязку з святкаваннем гэтага дня, — гаворыцца ў лісце. Прачытаць поўны тэкст ліста, а таксама загрузіць яго ў якасці дакумента і надрукаваць, вы можаце на сайце арганізацыі. 

0
Каментары
Няма каментарыяў.
8 cакавіка – Дзень без жанчын! 8 cакавіка – Дзень без жанчын! 8 cакавіка – Дзень без жанчын! 8 cакавіка – Дзень без жанчын! 8 cакавіка – Дзень без жанчын! 8 cакавіка – Дзень без жанчын! 8 cакавіка – Дзень без жанчын!
8 cакавіка – Дзень без жанчын! 8 cакавіка – Дзень без жанчын! 8 cакавіка – Дзень без жанчын! 8 cакавіка – Дзень без жанчын! 8 cакавіка – Дзень без жанчын! 8 cакавіка – Дзень без жанчын! 8 cакавіка – Дзень без жанчын!