Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы

Ці бывала калі-небудзь такое, што Вы чулі ў свой бок: “Сам_а вінават_ая! З такімі так і трэба!”? Ці знаёма Вам адчуванне таго, што хочацца закрычаць, растлумачыць, што ўсё не так, як здаецца на першы погляд, ці як распавядае прапаганда ў СМІ?

Жывая бібліятэка дае гэтую магчымасць: магчымасць быць сабой, магчымасць рассказаць як мага большаму колу людзей, што за стэрэатыпамі хаваюцца такія ж самыя людзі, якія здольны адчуваць боль, кахаць, злавацца.

Жывая бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Замест звыклых кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якімі яны гатовы падзяліцца з чытачамі. Арганізавана Жывая бібліятэка так жа сама, як і звычайная: “чытачы” прыходзяць, запаўняюць “бібліятэчную картку”, выбіраюць “кнігу” і “чытаюць” яе на працягу пэўнага часу.

КАЛІ ВЫ:

  • Належыце да пэўнай сацыяльнай групы, ў дачыненні да якой існуюць стэрэатыпы
  • Сутыкаецеся са стыгматызацыяй у паўсядзённым жыцці
  • Маеце спецыфічны досвед / прафесію / стыль жыцця / светапогляды, якія выклікаюць шмат пытанняў і неадназначных рэакцый “большасці”
  • Марыце зрабіць свой унёсак у змяненне свету і хоць трошкі змяніць светапогляды іншых людзей
  • Гатовыя да шчырага дыялогу аб набалелым
  • Гатовыя адкрыцца і рассказаць усяму свету, як гэта быць “Іншым”

Тады Жывая бібліятэка запрашае Вас на  мерапрыемствы і дае магчымасць адчуць сябе “жывой кнігай”! Для таго, каб далучыцца, трэба запоўніць заяўку да 14 сакавіка.

Калі у Вас ёсць сябры, якія яшчэ не ведаюць, што такое Жывая Бібліятэка, але падыходзяць пад апісанне вышэй, запрашайце іх! Арганізатары будуць радыя сустрэцца з новымі цікавымі людзьмі і распавесці болей пра Жывую Бібліятэку.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у праекце Вы можаце звяртацца ў асабістыя паведамленні праекту ў сацыяльных сетках в ВК альбо FB альбо пісаць лісты на human.library.belarus@gmail.com

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы
Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы