“Украінская адукацыя: шукаем адказы!”

З 14 па 17 сакавіка ў Мiнску пройдзе серыя адкрытых мерапрыемстваў пра вышэйшую адукацыю ва Украіне.

“Украінская адукацыя: шукаем адказы!”

14 -а сакавіка 18:00 у Прэс-клюбе адбудзецца лекцыя эксперта Сяргея Курбатава на тэму акадэмічнай дабрасумленнасці: як перамагчы плагіят у студэнцкіх і навуковых працах, лёсы навукоўцаў і чынавецтва, чые дыпломы не пацвердзіліся, гісторыя стварэння незалежнай агенцыі па кантролі якасці адукацыі.  Спасылка для рэгістрацыі: goo.gl/9axbLB

16-а сакавіка 18:00 у Прэс-клюбе эксперткі Украінскай Асацыяцыі Студэнтаў (УАС) раскажуць пра студэнцкі актывізм ва Украіне. У некаторых ВНУ Украіны –  Балонскі працэс, а некаторыя больш нагадваюць вітанні з СССР. Міністэрства Адукацыі цалкам абнавілася пасля 2013 году, але дагэтуль некаторыя рашэнні зусім не-еўрапейскія. Што ў такой сітуацыі рабіць студэнтам і студэнткам? Адказы на гэтыя пытанні вы зможаце атрымаць  на лекцыі-дыскусіі з тымі, хто стаіць у вытокаў новых рэформ украінскай адукацыі! Спасылка для рэгістрацыі: goo.gl/eEV81T

17-а сакавіка з 12:00 да 18:00 у прасторы KOMNATA 3/0/2 (Мінск, Леніна, 50-302) адбудзецца воркшоп па арганізацыйным развіцці студэнцкіх арганізацый ад эксперткі УАС Лізы Шчапяцільнікавай. Будзем шукаць адказы на пытанні: як зрабіць сваю арганізацыю ўстойлівай да змены дэкана і дэканак і іншых перыпецій ва ўніверы. Адкуль браць матываваную каманду, і як уплываць на сваю адукацыю? Спасылка для рэгістрацыі: goo.gl/94g4LI

0
Каментары
Няма каментарыяў.
“Украінская адукацыя: шукаем адказы!” “Украінская адукацыя: шукаем адказы!” “Украінская адукацыя: шукаем адказы!” “Украінская адукацыя: шукаем адказы!” “Украінская адукацыя: шукаем адказы!” “Украінская адукацыя: шукаем адказы!” “Украінская адукацыя: шукаем адказы!”
“Украінская адукацыя: шукаем адказы!” “Украінская адукацыя: шукаем адказы!” “Украінская адукацыя: шукаем адказы!” “Украінская адукацыя: шукаем адказы!” “Украінская адукацыя: шукаем адказы!” “Украінская адукацыя: шукаем адказы!” “Украінская адукацыя: шукаем адказы!”