Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”

Мы, саюз дваццаці дэмакратычных моладзевых арганізацый Беларусі, якія аб’яднаны з мэтай кансалідацыі беларускіх моладзевых арганізацый грамадзянскай супольнасці для прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду аб’яднанняў, iншых канстытуцыйных правоў, у асобах прадстаўнікоў кіруючага органа – Савета “РАДА”, выступаем катэгарычна супраць апошніх дзеянняў прадстаўнікоў органаў ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў.

З пачатку 2017 года па ўсёй Беларусі адбываецца шэраг мірных пратэстаў з патрабаваннем адмены Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Толькі 15-га сакавіка 2017 года па звестках праваабаронцаў у Мінску і абласных цэнтрах Магілёве і Гродна затрымалі больш за 50 удзельнікаў мірных акцый. Падчас затрыманняў супрацоўнікі міліцыі знаходзіліся без апазнавальных знакаў, актыўна і неабгрунтавана ўжывалі грубую фізічную сілу і нават слезацечны газ. Сярод затрыманых і асуджаных ёсць у тым ліку і прадстаўніцы сяброўскіх арганізацый “РАДА”, напрыклад, “Экадом”: Марына Дубіна (атрымала 14 содняў арышту) і Ксенія Малюкова (атрымала 13 содняў арышту).

Артыкул 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кажа пра наяўнасць “свабоды сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, якая гарантуецца дзяржавай”. Нягледзячы на палажэнні Канстытуцыі, якія з’яўляюцца абавязковымі нормамі прамога дзеяння, у шэрагу гарадоў Рэспублікі Беларусь у апошні тыдзень прайшлі масавыя адвольныя затрыманні пратэстуючых грамадзян і грамадскіх актывістаў.

У сувязі з гэтым мы заклікаем прадстаўнікоў улады:

  • паважліва ставіцца да правоў і свабод грамадзян, якія гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь;
  • неадкладна спыніць любыя дзеянні гвалтоўнага характару ў дачыненні да ўдзельнікаў выключна мірных пратэстаў і вызваліць іх;
  • прадухіліць наступнае магчымае пакаранне ўдзельнікаў мірных пратэстаў у навучальных установах альбо на прадпрыемствах, у якіх яны вучацца альбо працуюць;
  • спыніць далейшую эскалацыю канфлікту з грамадзянамі і адмяніць Дэкрэт No3, як не адпавядаючы канстытуцыйным правам беларускіх грамадзян і беларускаму заканадаўству;
  • спыніць дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне і абраць фармат супрацоўніцтва з пратэстуючымі.

Алесь Крот

                                 Старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”

Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”
Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”