Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП

Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП

Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства вітае дыялогавы працэс у фармаце Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь, трэці раўнд якога адбыўся ў Мінску 3-4 красавіка 2017 г. Толькі дыялог паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім Саюзам пры яго адкрытым і інклюзіўным фармаце можа прынесці прагрэс ў двухбаковых адносінах, а таксама стымуляваць найбольш запатрабаваныя рэформы ў нашай краіне ў адпаведнасці з еўрапейскімі нормамі і стандартамі.

Меўшы месца абмен думкамі і планамі па цэлым шэрагу пытанняў сектарнага супрацоўніцтва (эканоміка, энергетыка, гандаль, сацыяльная палітыка, адукацыя, даследаванні, навакольнае асяроддзе і інш.) мае важнае значэнне для сацыяльна-эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця нашай краіны ў рамках агульнай еўрапейскай прасторы, можа надаць дадатковую дынаміку тэматычнаму беларуска-еўрапейскаму супрацоўніцтву.

Разам з тым, дыялог ЕС і Беларусі на дадзены момант адбываецца ў значна пагоршыўшыхся сацыяльна-палітычных умовах, звязаных з рэпрэсіўнымі дзеяннямі беларускіх уладаў адносна ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся ў сакавіку 2017 г. ў розных гарадах Беларусі, а таксама ціскам на незалежных журналістаў і праваабаронцаў. Для канструктыўнага працягу дыялогу беларускай дзяржаве неабходна прыкласці намаганні для аднаўлення ў грамадстве атмасферы даверу і сацыяльнага спакою, шлях да якога палягае праз адмову ад рэпрэсіўных дзеянняў у дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, гарантыі правоў і свабод грамадзян краіны, а таксама здольнасць пачуць крытычныя заўвагі адносна дзеючай сацыяльна-эканамічнай палітыкі.

БНП вітае спробы абмеркавання бакоў у ходзе сустрэч Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь няпростых тэм, звязаных з забеспячэннем у Беларусі фундамэнтальных свабодаў (у тым ліку свабоды выказванняў, свабоды сходаў, свабоды слова, свабоды асацыяцый).

Глыбокую заклапочанасць БНП выклікаюць таксама спробы беларускага боку ўвесці ў беларуска-еўрапейскі дыялог замест прадстаўнікоў незалежнай грамадзянскай супольнасці асоб і арганізацыі, якія дэ-факта афіліяваныя з уладай і не могуць разглядацца як трэці бок у дыялогу. Гэтыя спробы дыскрэдытуюць працэс дыялогу і ў выпадку іх працягу могуць прывесці да абясцэньвання дадзенага фармату, што таксама негатыўна адаб’ецца на беларуска-еўрапейскіх адносінах.

Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП разлічвае, што ў планаванні і парадку дня далейшых этапаў беларуска-еўрапейскага дыялогу будуць таксама ўлічаны заключэнні і рэкамендацыі Маніторынгавай місіі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая зрабіла 28 сакавіка – 1 красавіка 2017 года падрабязны аналіз і ацэнку актуальных умоў дзейнасці грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, а таксама перспектыў беларуска-еўрапейскіх адносін ў кантэксце ініцыятывы Усходняга партнёрства.

Беларуская нацыянальная платформа разлічвае на больш цесныя і рэгулярныя двухбаковыя кансультацыі з МЗС Рэспублікі Беларусь па ўсім спектры пытанняў беларуска-еўрапейскіх адносін, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама заклікае беларускі і еўрапейскі бакі ў бліжэйшы час ўзгадніць агульныя Прыярытэты партнёрства, якія дапамогуць стварыць больш трывалую аснову для супрацоўніцтва, арыентаванага на вынік і забяспечанага адпаведнымі крытэрамі. Гэтыя прыярытэты таксама могуць даць магчымасць ўключыцца ў гэты працэс шырокаму колу зацікаўленых бакоў у беларускім грамадстве. Са свайго боку, БНП ФГС УП гатовая выступаць у якасці адной з пляцовак для такога дыялогу і супрацоўніцтва.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП
Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП Трэці раўнд дыялогу нацыянальнай платформы ФГС УП