Як дзейнічаюць польскія НДА?

Навучальны візыт прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў – гэта паездка ў Польшчу, з мэтай пазнаёміць беларускіх грамадзкіх лідэраў і лідэрак з дзейнасцю польскага няўрадавага сэктару ў сфэрах: грамадзянскай актывізацыі, дыялёгу з уладамі, актывізацыі мясцовых жыхароў да супольных дзеянняў на лякальным узроўні.

Візіт будзе доўжыцца 7 дзён (21-28 траўня) і будзе складацца з майстар-класаў (2 дні), трох дзён сустрэч з прадстаўнікамі мясцовага самакіравання ды няўрадавых арганізацыяў у розных гарадах Польшчы (ня менш за 7-8 арганізацый), удзелу ў грамадзкай акцыі “Дзень суседа” (1 дзень) і адзін дзень для падвядзення вынікаў і размоваў з удзельнікамі.

Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць ацаніць, якія аспекты польскага досведу могуць быць выкарыстаныя ў Беларусі, ці могуць прадстаўляць сабой натхненне для разьвіцця лакальных супольнасцяў.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх НДА ды ініцыятываў:

— профіль дзейнасці якіх звязаны з грамадзянскай актыўнасцю, або якія плануюць заняцца гэтай дзейнасцю;

— матываваныя, каб атрымаць веды і нарошчваць патэнцыял сваіх ініцыятываў ды арганізацыяў;

— якія займаюцца лакальным развіццём, развіццём мясцовых супольнасцяў і грамадзянскай актыўнасцю, бяруць удзел у канкрэтных і эфэктыўных справах на карысць сваёй грамады, у абарону патрэб жыхароў, мабілізуюць іх да сумесных дзеянняў;

— маюць матывацыю і здольнасці, каб перадаць досвед і веды, атрыманыя ў Польшчы, сваім калегам у Беларусі, а таксама выкарыстоўваць у сваёй практыцы.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 23.00 17 красавіка 2017 г. запоўніць анлайн анкету.

Правілы адбору ўдзельнікаў і дадатковую інфармацыю глядзіце тут.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Як дзейнічаюць польскія НДА? Як дзейнічаюць польскія НДА? Як дзейнічаюць польскія НДА? Як дзейнічаюць польскія НДА? Як дзейнічаюць польскія НДА? Як дзейнічаюць польскія НДА? Як дзейнічаюць польскія НДА?
Як дзейнічаюць польскія НДА? Як дзейнічаюць польскія НДА? Як дзейнічаюць польскія НДА? Як дзейнічаюць польскія НДА? Як дзейнічаюць польскія НДА? Як дзейнічаюць польскія НДА? Як дзейнічаюць польскія НДА?