Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару”

Апошнія падзеі ў Беларусі моцна палітызавалі грамадства. Палітыкай цяпер цікавяцца ўсе. На гэтым фоне моцна ўзрастае запыт на якасную аналітыку і дакладны каментар. Бо ў плыні супярэчлівых фактаў і падзей, простых разважанняў на ўзроўні свядомасці абывацеля ўзрастае патрэба ў якасным аналізе эканамічных, сацыяльных, палітычных, ідэалагічных працэсаў у краіне і свеце.

Каментар становіцца компасам, які дапамагае не згубіцца ў лабірынце штодзённых падзеяў і фактаў. Тым больш гэта важна ў эпоху інтэрнэту, сацыяльных сетак, дзе кожны, хто ўмее набіраць словы на клавіатуры, лічыць сябе адмыслоўцам.

І калі вы хочаце перайсці ў новую якасць, стаць каментатарам, аглядальнікам, хутка і якасна ацэньваць тое, што адбываецца ў краіне і свеце, то дыстанцыйны курс «Майстэрства каментару» можа вам моцна дапамагчы.

Вы даведаецеся пра тое, як:
— шукаць у акіяне фактаў і падзей патрэбны вам матэрыял;
— вучыцца сістэмнаму аналізу грамадскіх праблем, здольнасці ўсе інфармацыйныя плыні раскладаць па паліцах;
— асвойваць тэхналогію напісання аналітычных каментароў;
— дакладна, дасціпна і ясна каментаваць бягучыя падзеі;
— набываць досвед працы з экспертамі, правільна фармуляваць пытанні;
— знаходзіць у заявах, дзеяннях палітыкаў схаваны сэнс;
— адрозніваць піяр, прапаганду ад аналітыкі;
— умець выкрываць фальшыўкі і фэйкі.

Трэнер — Валерый Карбалевіч, адзін з вядучых беларускіх палітолагаў, эксперт Аналітычнага цэнтра «Стратэгія», палітычны аглядальнік.

ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА: журналісты, студэнты факультэтаў журналістыкі, якія маюць здольнасці да аналітычнай журналістыкі.

АПІСАННЕ КУРСА:

Курс «Майстэрства каментару» распачнецца 13.05.2017 і завершыцца 10.07.2017. Складаецца з уступнага занятку, дыстанцыйных трэнінгаў, а таксама заключнай сесіі з удзелам замежнага трэнера.

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Майстэрства каментару» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай Commentary) ад сябраў ГА “БАЖ” да 08.05.2017.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару” Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару” Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару” Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару” Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару” Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару” Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару”
Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару” Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару” Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару” Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару” Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару” Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару” Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару”