34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя

34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя

Кожны дзень мы спажываем візуальную інфармацыю ў горадзе і анлайне: праз гарадскія медыя і тэлебачанне,  іміджавыя ролікі пра Беларусь і рэкламу казіно ў аэрапорце, на першых старонках глянцавых часопісаў і гэтак далей. Глядзець – значыць не толькі спажываць, але і фармаваць сваё ўяўленне пра навакольны свет. Якія вобразы жанчын дамінуюць у беларускай рэкламе і медыя? Як візуальная рэпрэзентацыя ўплывае на нашае стаўленне да жанчыны і на ўзаемаадносіны ў сям’і і грамадстве? Запрашаем абмеркаваць разам з намі ў наступны чацвер.

34 Media Days – гэта івэнты ад рэдакцыі, на якіх менчукі і госці сталіцы збіраюцца, каб паслухаць класных спікераў ды абмеркаваць гарачую медыйную тэму. Дыскусія на тэму «Рэпрэзентацыя жанчын у рэкламе і медыя: what’s wrong?» адбудзецца ў наступны чацвер, 27 красавіка.

Гучная гісторыя вакол рэкламнай кампаніі Mark Formelle ускалыхнула медыйную прастору і, як пішуць, някепска падняла рэйтынг самога вытворцы. Аднак рэклама бялізны – не адзіны прыклад спрэчнай візуальнай рэпрэзентацыі жанчын (а пазней і мужчын) у афлайн- і анлайн-прасторы. Узгадаем рэкламныя кампаніі хрэну ABC ці інтэрнэт-правайдара «Шпаркі дамавік». Мова рэкламы і медыя з усіх магчымых носьбітаў падказвае, якія вобразы ды ролі вітаюцца ў грамадстве. Іншымі словамі, рэклама і медыя накіроўваюць свой «нармалізуючы» позірк на кожную з нас.

З іншага боку, некрытычнае ўспрыманне – не адзіны магчымы варыянт развіцця падзей. Што робіць радыкальнае стаўленне да рэкламы ў беларускім кантэксце – наводзіць шуміху ці ўсё ж такі дае адэкватную зваротную сувязь вытворцам візуальных прадуктаў?

Ці тыя выявы, што мы бачым у горадзе і на экранах манітораў, здольныя ўплываць на грамадскае стаўленне да сацыяльнай ролі жанчыны? Запрашаем цябе разам абмеркаваць гэтыя пытанні ў афлайне.

Падзея пройдзе ў фармаце ток-шоу – спачатку госці падзеляцца сваімі думкамі на згаданую тэму, пасля чаго пачнецца адкрытая дыскусія з удзелам мадэратаркі і слухачы атрымаюць магчымасць задаць свае пытанні.

Уваход вольны

0
Каментары
Няма каментарыяў.
34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя 34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя 34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя 34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя 34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя 34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя 34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя
34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя 34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя 34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя 34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя 34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя 34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя 34 Мedia Days: рэпрэзентацыя жанчын у медыя