Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017!

Калі: 10-15 ліпеня 2017 года.
Дзе: Клайпеда, Літва.

Вобраз краіны збольшага залежыць ад людзей, якія распаўсюджваюць інфармацыю пра сваю радзіму. Студэнт і студэнтка атрымлівае магістарскую ступень у замежнай ВНУ – і распавядаюць пра сваю краіну суседзям і суседкам па інтэрнаце. Малады спецыяліст і спецыялістка знаходзяць працу мары за мяжой – і далучаюцца да дыскусіі аб палітычных пытаннях у розных краінах. Прыкладаў мноства, аднак нельга сказаць дакладна, які імідж ствараюць гэтыя гісторыі. З’яўляюцца яны пазітыўнымі альбо негатыўнымі, высвятляюць добрыя бакі альбо падкрэсліваюць стэрэатыпы – але менавіта яны ўплывюць на той вобраз, які ўспрымаецца замежнікамі. І ў будучыні такі вобраз становіцца краевугольным каменем міжнародных зносінаў.

Нават зараз, калі Беларусь прываблівае ўсё больш увагі замежнага свету – праз Нобелеўскую лаўрэятку, паспяховых IT-геніяў, мірныя перамовы і іншае, –  імідж краіны застаецца перадузятым з-за тыповых адмоўных стэрэатыпаў.

Мэта школы: разам з маладымі актыўнымі  беларусамі і беларускамі – нефармальнымі амбасадарамі і амбасадаркамі краіны за мяжой – паразважаць над тым, як успрымаецца Беларусь у іншых краінах, паказаць лепшыя практыкі прэзентацыі краіны за мяжой і стварыць новыя інструменты.

Падчас школы ты зможаш:

  • Парэфлексаваць над існуючымі стэрэатыпамі пра Беларусь сярод жыхароў і жыхарак і палітыкаў ЕС (у тым ліку і праз відэа-інтэрв’ю, якія навучышся здымаць на месцы)
  • Пазнаёміцца з лепшымі практыкамі прэзентацыі краіны з Беларусі і Літвы
  • Занэтворкіцца з цікавымі неабыякавымі беларусамі і беларускамі, даследчыкамі і даследчыцамі, прадстаўнікамі і прадстаўнічкамі дыяспары, а таксама літоўскімі экспертамі і эксперткамі.
  • Пракачаць свае медыйныя ды крэатыўныя навыкі ды навыкі публічных прэзентацый
  • Стварыць інструменты для прасоўвання пазітыўнага іміджу Беларусі ў Еўропе

Каго чакаюць арганізатары:

Паспяховых маладых беларусаў і беларусак (18-30 гадоў), якія альбо ўжо маюць замежны досвед (удзел у праграмах абмену, навучанне, праца, доўгія падарожжы), альбо настроены здабыць такі досвед у бліжэйшы час.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у летняй школе бясплатны. Арганізатары аплочваюць пражыванне і харчаванне, а таксама аказваюць дапамогу ў атрыманні візы.

Скрайні тэрмін падачы заяўкі 14 траўня 2017. Вынікі будуць вядомы да 21 траўня.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з Летняй школай, звяртайцеся на электронную скрыню adukacyja@gmail.com.

Праект ладзіцца камандай Адукацыя.Інфо сумесна з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра ў Беларусі.

 

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017! Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017! Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017! Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017! Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017! Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017! Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017!
Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017! Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017! Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017! Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017! Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017! Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017! Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017!