Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст!

Навакольны свет змяняецца куды хутчэй, чым можна ўявіць, але ці можа пры гэтым чалавек заставацца нязменным? Як паказвае практыка, не толькі ня можа, але і не павінен. Бо са з’яўленнем і развіццём наваколля пачалі з’яўляцца і людзі, чые думкі і лад жыцця выходзяць са звыклых нам межаў. Людзі часам стараюцца не стасавацца з людзьмі выходзячымі з шаблонаў, Іншымі. Гэта і перашкаджае развіццю нашага грамадства. А перашкоды варта разбураць, як і стэрыатыпы, на якіх яны будуюцца.

Менавіта з гэтай мэтай адбудзецца Жывая Бібліятэка ў Бярэсці! На ей вы зможаце пазнаёміцца з “кнігамі”, якія б ніколі не ўбачылі на кніжных палічках – з Жывымі Кнігамі! У іх няма цэнзуры ці рэдактараў, яны такія, якія ёсць. Аб іх ходзіць не адзін дзясятак стэрыатыпаў, з якім варта змагацца. І непасрэдна з гэтай мэтай такія людзі і сталі “кнігамі”: каб адказаць на вашыя пытанні, а недзе і дапамагчы ўласным вопытам.

Але няхай вас не палохаюць гучныя выразы і складаныя метафары, бо працуе гэтая бібліятэка вельмі падобна да звычайнай: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісвайцеся да “кнігі”, якую б хацелі прачытаць, і пачынаеце чытанне.

Калі Вы вырашылі, што ад межаў, пабудаваных часам, трэба пазбаўляцца: чакаем Вас на Жывой Бібліятэцы ў Бярэсці!

Калi: 20 траўня, 13.00 – 17.00

Дзе: Тайм-клуб «High Voltage», вул. Дзяржынскага, 50

Уваход ВОЛЬНЫ! Але папярэдне неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

Не забывайце падпісвацца на навіны ініцыятывы у ВК, FB, Instagram, Telegram, а таксама чытаць у “Журнале”! Жывая бібліятэка  заўсёды рада новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, прапанаваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам “кніг” ці вы самі “кніга”, пішыце у сацыяльных сетках або на human.library.belarus@gmail.com.

Жывая Бібліятэка ўжо ў другі раз праходзіць у межах “Тыдня дасяжнасці”.

“Тыдзень дасяжнасці” – гэта цыкл мерапрыемств, прысвечаных розным відам дасяжнасці для людзей з інваліднасцю. V “Тыдзень дасяжнасці” пройдзе ў Беларусі з 15 па 21 траўня 2017 года і традыцыйна выйдзе за межы сталіцы.  У гэтым годзе арганізатары мерапрыемства  – «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» – прапаноўваюць разглядзець Дасяжнасць у фокусе свабоды ад дыскрымінацыі. Больш інфармацыі Вы можаце знайсці на сайце арганізацыі http://www.disright.org.

Жывая бібліятэка будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст! Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст! Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст! Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст! Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст! Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст! Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст!
Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст! Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст! Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст! Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст! Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст! Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст! Жывая бібліятэка запрашае ў Брэст!