Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох

Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох

Кожны чалавек адзіны і непаўторны. У кожнага ёсць нешта асаблівае, сваё, што не ўбачыш адразу. Але і ў гэтай разнастайнасці ёсць пэўная сістэма , у якую мы, як яе дэталькі, паспяхова ўключаныя. Але, як заведзена светам: разам з сістэмай існуе  і тое, што яе разбурае ці змяняе. Пагадзіцеся, што ўсё, што можа нам перашкаджаць ці шкодзіць,  лічыцца варожым. Але гэтак не заўсёды. Іншая, новая дэталь у механізме шкодзіць толькі, калі не прыцерлася. Тое самае і ў механізме грамадства: Іншыя людзі выклікаюць непаразуменне і перапалох толькі  тады, калі мы іх не ведаем.

Большасць ведаў можна атрымаць з кніг. Але ізноў: усе людзі розныя, пра ўсіх кніжак не напішаш. І нават, калі паспрабаваць – не атрымаецца! Але веды  пра такіх людзей атрымаць усе ж магчыма. І  як не дзіўна з кніг! Але не звычайных – Жывых! Менавіта для таго, каб пазнаёміцца і парушыць пэўныя стэрэатыпы Іншыя людзі і сталі кнігамі! Кнігамі ў эксклюзіўнай вокладцы і ўнікальным матэрыялам у сабе: са сваімі гісторыямі, прыгодамі і выпадкамі.

Кнігу вы можаце выбраць самастойна ў нашай Жывой Бібліятэке. Працуе яна, амаль як звычайная: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісвайцеся да “кнігі”, якую б хацелі прачытаць, і пачынаеце чытанне. Даведацца больш можна на сайце супольнасці http://humanlibrary.by/.

Падаецца, нашаму механізму не патрэбны перабоі? Ну тады давайце знаёміцца!

Калi: 27 траўня

Час: 13.00 – 18.00

Дзе: Сталоўка XYZ, вул. Фабрыцыуса 4

Уваход ВОЛЬНЫ! Але папярэдне неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 23.59 25 траўня. Усе зарэгістраваныя чытачы 26 траўня атрымаюць электронную версію поўнага каталога кніг.

Падпісацца на навіны Жывой Бібліятэцы можна ў ВК, FB, Instagram, Telegram, а таксама чытаць у “Журнале” і дзяліцца навінамі з сябрамі!Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, прапанаваць  сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам “кніг” ці вы самі “кніга”, пішыце арганізатаркам і арганізатаркам  у сацыяльных сетках або на human.library.belarus@gmail.com.

Да сустрэчы на Жывой Бібліятэке!

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох
Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох Новая дэталь у механізме: непаразуменне і перапалох