У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў і прадстаўніц БНМС “РАДА”

Сход прадстаўнікоў і прадстаўніц Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” прайшоў у Мінску.

У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў і прадстаўніц БНМС “РАДА”
Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА"

Разам прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых арганізацый не толькі абмеркавалі новую стратэгію развіцця Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”, але і папрацавалі ў групах над яе зменамі і дадаткамі. Таксама Сакратарыят і Савет “РАДА” прэзентавалі ўнутраныя палітыкі, якімі плануюць карыстацца ў далейшай дзейнасці.

У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў і прадстаўніц БНМС “РАДА”
Прадстаўнікі і прадстаўніцы сяброўскіх арганізацый "РАДА"
У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў і прадстаўніц БНМС “РАДА”
Старшыня БНМС “РАДА” Алесь Крот і прадстаўнік ГА "Экадом" Зміцер Герыловіч

Падчас Сходу сяброўская арганізацыя “Грамадзянскі форум” атрымала новы статус – поўныя сябры “РАДА”.

Кульмінацыяй сходу сталі выбары ў Савет БНМС “РАДА”. Большасцю галасоў былі абраныя сябры і сяброўкі Савета – Анастасія Балотнікава з Vitebsk4me, Ганна Івашкевіч (Рэспубліканскае грамадскае моладзевае аб’яднанне “Грамадзянскі Форум”), Зміцер Герыловіч (ГА “Экадом”), Станіслава Гусакова (РМГА “Нэкст Стоп – Нью Лайф”), а таксама Кантрольна-рэвізійная камісія, у якую ўвайшоў Руслан Ясаеў.

РАДА дзякуе ўсім дэлегатам і дэлегаткам Сходу прадстаўнікоў і прадстаўніц “РАДА”. Толькі разам з вамі магчыма пабудаваць моцную і незалежную моладзевую будучыню.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў і прадстаўніц БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў і прадстаўніц БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў і прадстаўніц БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў і прадстаўніц БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў і прадстаўніц БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў і прадстаўніц БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў і прадстаўніц БНМС “РАДА”