Правы чалавека на “пальцах”

Як правы чалавека могуць дапамагчы ў паўсядзённым жыцці? З якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў? У чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі? Валантэрская служба “Вясны” прапануе за адзін вечар пазнаёміцца як з беларускімі, так і замежным праваабаронцамі, а таксама даведацца, што такое Міжнародны Моладзевы Праваабарончы Рух (МПД).

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць анкету да 11 чэрвеня. Месца правядзення семінару будзе паведамлена ўдзельнікам і удзельніцам дадаткова.

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на адрас электроннай пошты help@spring96.org.

Суполкі Валантэрскай службы “Вясны” VK i FB.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Правы чалавека на “пальцах” Правы чалавека на “пальцах” Правы чалавека на “пальцах” Правы чалавека на “пальцах” Правы чалавека на “пальцах” Правы чалавека на “пальцах” Правы чалавека на “пальцах”
Правы чалавека на “пальцах” Правы чалавека на “пальцах” Правы чалавека на “пальцах” Правы чалавека на “пальцах” Правы чалавека на “пальцах” Правы чалавека на “пальцах” Правы чалавека на “пальцах”