Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент!

9-12 жніўня “Задзіночанне беларускіх студэнтаў” ладзіць адукацыйны фестываль “Рэмара” для маладзёнаў, якія хочуць пабудаваць краіну мары. Лакацыя – хутар пад Менскам. Першыя тры дні фэсту – гульня-LARP (ралявая гульня жывога дзеяння), дзе будзе мадулявацца парламенцкая рэспубліка. А ў апошні дзень – лекторый з лепшымі экспертамі і эксперткамі, кінапраглядамі, дыскусіямі, фудкортам, chill-out зонай і музыкай прыродных “інтэр’ерах”.

Жыццё ў межах змадэляванай Рэспублікі Мары будзе будавацца вакол Парламенту. Ён прымае рашэнні, а потым і законы, па якім павінна жыць “Рэмара”. Галоўнае ў Парламенце – шматпартыйнасць і магчымасць кожнага і кожнай прасунуць свой закон, упэўніўшы ў яго неабходнасці парламенцкую большасць. У Рэмары ёсць уласная валюта: талер, і яго курс, – як і дабрабыт насельніцтва, наўпрост залежыць ад рашэнняў Парламенту.

Лекцыйны дзень – гэта некалькі пляцовак, на кожнай з якіх будуць выступаць некалькі лектараў і лектарак. Інтэрактыў і дыскусіі па пераасэнсаванні савецкага мінулага, гендару, мастацтва, рэформ у Беларусі, правах чалавека, культуры і яе ўзаемадзеяння з горадам.

А па-за лекцыйнай часткай будуць дзейнічаць фудкорты і зоны для рэлакса. Музычны настрой будуць задаваць Разбітае сэрца пацана (Менск) і Колір (Адэса).

Удзел у мерапрыемстве ажыццяўляецца па запрашэннях, якія распаўсюджваюцца па прынцыпе free donation. Для таго, каб атрымаць запрашэнне на гульню і/ці фестывальны дзень неабходна запоўніць форму: goo.gl/Td3cV5

Месца: хутар пад Мінскам, дакладнае месца паведамляецца ўдзельнікам і ўдзельніцам. 

Сачыць за навінамі фэста вы можаце на сайце, а таксама ў сацыяльных сетках ВК, FB, Instagram.

Кантактная асоба (па ўсіх пытаннях / для партнёраў і СМІ):  +375291806649 (Саша Кузьміч)

Для даведкі:

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў – першы нацыянальны студэнцкі і моладзевы рух, які прадстаўляе і абараняе правы студэнтаў і студэнтак, ладзіць адвакатыўныя кампаніі, займаецца асветай і адукацыяй сярод моладзі.  

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент! Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент! Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент! Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент! Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент! Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент! Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент!
Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент! Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент! Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент! Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент! Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент! Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент! Фестываль “Рэмара” вяртаецца з гульнёй у Парламент!