Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ

Рэзалюцыя Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці АБСЭ была прынятая 4 ліпеня 2017 года ў Мінску.

Удзельнікі і ўдзельніцы Форуму, якія прадстаўляюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці рэгіёну АБСЭ, як на ўсходзе, так і на захадзе ад Вены, сабраліся напярэдадні 26-й штогадовай сэсіі Парламенцкай Асамблеі АБСЭ, каб абмеркаваць праблемы ў рэалізацыі Хельсінкскіх прынцыпаў і абавязальніцтваў АБСЭ і стратэгіі міжнароднай супольнасці па іх вырашэнні.

Рэзалюцыя, у якой выкладзены аналіз сітуацыі ў рэгіёне АБСЭ і высновы, адрасаваная сябрам Парламенцкай Асамблеі АБСЭ, краінам-удзельніцам АБСЭ, а таксама прадстаўнікам і прадстаўніцам палітычных органаў і інстытутаў АБСЭ. Арганізацыі, якія прынялі дакумент, выказваюць гатоўнасць працягваць актыўны ўдзел у якасці суб’ектаў грамадзянскай супольнасці ў рэалізацыі канцэпцыі ўсёабдымнай бяспекі ў духу Хельсінкскіх прынцыпаў і рашучасць змагацца для поўнай рэалізацыі гарантыяў правоў чалавека і асноўных свабодаў, дэмакратыі і вяршэнства права ва ўсім рэгіёне АБСЭ.

На думку аўтараў дакумента, Парламенцкая Асамблея АБСЭ і парламенты краінаў-удзельніц АБСЭ маюць ключавую ролю ў забеспячэнні выканання абавязальніцтваў АБСЭ і ўмацаванні Хельсінкскіх прынцыпаў. Стан рэалізацыі Хельсінкскіх прынцыпаў сёння вельмі праблематычны, і мы заклікаем усе зацікаўленыя бакі падвоіць намаганні па аднаўленні архітэктуры ўсёабдымнай бяспекі ў рэгіёне АБСЭ”падкрэсліваецца ў рэзалюцыі.

Рэзалюцыя ўтрымлівае спэцыяльны раздзел па сітуацыі ў Беларусі — краіне, якая прымае ў сябе сэсію Парламенцкай Асамблеі АБСЭ. Гэты раздзел уключае цэлы шэраг канкрэтных рэкамэндацыяў. “Выкананне Беларуссю абавязальніцтваў у рамках АБСЭ і яе ўзаемадзеянне з мэханізмамі і працэдурамі АБСЭ вымушае жадаць лепшага, і мы просім вашай асаблівай увагі да гэтай сітуацыі”, — звяртаюцца аўтары рэзалюцыі да яе адрасатаў.

Поўны тэкст Рэзалюцыі можна прачытаць і спампаваць тут. Таксама даступна ангельская версія.

 

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ
Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ Рэзалюцыя Паралельнага форума грамадзянскай супольнасці АБСЭ