Апошні семінар пра лічбавую дэмакратыю

“Youth European Federalists – JEF Europe” запрашаюць у Брусэль на канферэнцыю “Digital Youth – What’s ahead of us?” з цыклу семінараў “Е-дэмакратыя: звязваючы еўрапейскую моладзь і палітыкаў лічбавымі інструментамі”.

Калі: 13-17 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Брусэль, Бельгія.

Цыкл семінараў скіраваны на тое, каб распаўсюдзіць ідэю лічбавай дэмакратыі і электроннага ўдзелу. Падчас чацвёртага – апошняга – семінару-канферэнцыі ўдзельнікі атрымаюць магчымасць падзяліцца сваім досведам і ведамі, а таксама ідэямі, як падвысіць інфармаванасць пра лічбавы ўдзел ва ўсім свеце.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы еўрапейскіх інстытуцый ці некамерцыйных арганізацый, якія працуюць у сектары лічбавай дэмакратыі, а таксама моладзевыя работнікі работніцы, лідары і лідаркі.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 100 еўра. Гэтая сума пакрые выдаткі на пражыванне і харчаванне. Таксама ёсць магчымасць атрымаць зніжку памерам 30 еўра. Выдаткі на праезд вяртаюцца ў памеры да 150 еўра.

Падаць заяўку можна на сайце.

Дэдлайн – 20 жніўня 2017 года.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Апошні семінар пра лічбавую дэмакратыю Апошні семінар пра лічбавую дэмакратыю Апошні семінар пра лічбавую дэмакратыю Апошні семінар пра лічбавую дэмакратыю Апошні семінар пра лічбавую дэмакратыю Апошні семінар пра лічбавую дэмакратыю Апошні семінар пра лічбавую дэмакратыю