РАДА на Freaky Summer Party

РАДА на Freaky Summer Party
Дрэва каштоўнасцей.

Каманда “РАДА” вырашылі не вучыць моладзь і не чытаць лекцыі, а даведацца, якія каштоўнасці ёсць і што найбольш важней для маладых людзей. Мы вельмі былі здзіўлены, калі ў дажджлівае надвор’е да нас на спот прыйшла вялікая колькасць людзей, гатовая прымаць удзел, разважаць і дзяліцца думкамі.

Усім, хто завітаў да нас, мы прапаноўвалі магчымасць выбраць для сябе толькі 3 стужачкі, адпаведныя каштоўнасцям у агульным спісу.

РАДА на Freaky Summer Party
РАДА на Freaky Summer Party

Толькі прадстаўце, што за 2 дні да нас на спот прыйшло больш за 400 чалавек, якія павесілі стужкі на нашым цудоўным дрэве, каб расказаць, што для іх важна ў жыцці. Гэта проста неверагодна.

У выніку каштоўнасці для моладзі размеркаваліся наступным чынам:
1-ае месца – сям’я (50,1%);
2-ое месца – падарожжы (46,0%);
3-яе месца – здароўе (45,7%).

Далей па змяншэнню: адукацыя (39,0%), фінансавая незалежнасць (38,4%), адносіны (29,2%), правы чалавека (26,2%), экалогія (15,6%) і грамадзянскі актывізм (9,7%). 

Не можам сказаць, што мы здзівіліся, але цікавасць да грамадзянскага актывізму нам трэба павышаць.

РАДА на Freaky Summer Party
Інфаграфіка "Каштоўнасці маладых людзей"

Пасля таго, як маладыя людзі зрабілі свой асабісты, свядомы выбар, яны маглі падысці да нас, выбраць паштоўку з стылёвым дызайнам, адправіць сяброўке або сябру, ці пакінуць у сябе. 120 паштовак падпісалі  сваім родным маладыя людзі. Вялікі дзякуй за дызайн Наталі Трэнінай.

РАДА на Freaky Summer Party
РАДА на Freaky Summer Party

Гэта мерапрыемства – супольная праца РАДА і Жывая Бібліятэка Беларусь. Нам вельмі прыемна, што разам з вамі мы стварылі карысны, файны спот, дзе, нам здаецца, госці FSP праводзілі шмат часу. Дзякуй, што мы #ЯRADAЖБ

РАДА на Freaky Summer Party
Прадстаўніцы Жывой Бібліятэкі.

Але без FSP Freaky Summer Party ні ў РАДА, ні ў іншых сацыяльных партнэраў нічога б не атрымалася. Дзякуй вам за такую магчымасць быць у цэнтру розных думак, быць сярод моладзі.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
РАДА на Freaky Summer Party РАДА на Freaky Summer Party РАДА на Freaky Summer Party РАДА на Freaky Summer Party РАДА на Freaky Summer Party РАДА на Freaky Summer Party РАДА на Freaky Summer Party
РАДА на Freaky Summer Party РАДА на Freaky Summer Party РАДА на Freaky Summer Party РАДА на Freaky Summer Party РАДА на Freaky Summer Party РАДА на Freaky Summer Party РАДА на Freaky Summer Party