Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу

Паездка адбудзецца 20-24 лістапада 2017 г. у часе 94-й сесіі ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі.

Мэта адукацыйнай вандроўкі – спрыянне прафесійнай падрыхтоўцы юрыстаў і юрыстак, праваабаронцаў, якія свядома развіваюць дзейнасць на карысць правоў чалавека, вярэшэнства закону і дэмакратыі.

Для каго

Юрысты і юрысткі,  праваабаронцы з Беларусі, якія маюць практычны досвед у галіне абароны правоў чалавека і выкарыстоўваюць для гэтага міжнародныя прававыя механізмы.

Іншыя крытэры:

  • вышэйшая адукацыя (у выключных выпадках могуць разглядацца заяўкі ад кандыдатаў і кандыдатак з іншай адукацыяй, якія або ўжо прайшлі асноўны курс на тэму правоў чалавека, якія праводзіліся Хільсінскім фондам правоў чалавека або іншымі арганізацыямі, што прафесійна займаюцца праваабарончай дзейнасцю, а таксама маюць тэарытычныя базавыя веды пра функцыянаванне сістэмы правоў чалавека ААН.

У праграме: сустрэчы ва Ўпраўленні Вярхоўнага камісара па Правах Чалавека ААН, візіт у Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа, абмеркаванне практычных аспектаў дзейнасці дагаварных органаў і адмысловых працэдур, абмеркаванне пытанняў працы з індывідуальнымі скаргамі імплементацыі рашэнняў. Плануецца таксама наведванне цэнтральных структур ААН у Жэневе, удзел у адкрытым пасяджэнні Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, сустрэча з міжнароднымі няўрадавымі арганізацыямі ды інш.

Арганізатары і арганізатаркі пакрываюць наступныя выдаткі:

  • кошт праезда да месца вылета ў Жэневу і назад;
  • квіток на самалёт (эканом-клас);
  • пражыванне ў двухмясцовых пакоях ( у выключных пытаннях трохложкавых) у Жэневе;
  • харчаванне ў Жэневе;

Выдаткі на атрыманне віз, а таксама ўсе іншыя вымогі, няўзгодненыя з арганізатарамі НЕ пакрываюцца.

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах праграмы абавязковы! Па выніках візіту ўдзельнікі і ўдзельніцы павінны будуць напісаць эсэ або артыкул.

Як падаць заяўку

Каб паўдзельнічаць у адукацыйнай паездцы, неабходна запоўніць анлайн-заяўку. 

Арганізатары і арганізатаркі пакідаюць за сабой права правесці дадатковае анлайн – сумоўе. Сярод крытэраў адбору – наяўнасць адукацыі ў галіне міжнародных  механізмаў абароны правоў чалавека, практычны досвед, матывацыя і дакладнае ўяўленне пра тое, навошта неабходныя веды. Асабліва вітаецца ўдзел юрыстаў і юрыстак, экспертаў і экспертак, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы альтэрнатыўных справаздач у Каміэты ААН, а таксама выпускнікоў і выпускніц праграмы ILIA з Беларусі, якія раней не ўдзельнічалі ў падобных адукацыйных паездках у Жэневу.

Скрайні тэрмін – 27 жніўня 2017 г. Дакументы, адасланыя пазней за пазначаную дату, разглядацца не будуць. Пра вынікі адбору будзе паведамлена не пазней за 12 верасня 2017 г.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу
Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу