Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту

25-29 верасня 2017 г. у Вільнюсе пройдзе Першая сустрэча маладых лідараў, пакліканая палепшыць абмен экспертызай і досведам сярод  маладых прафесіяналаў з Беларусі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Ўкраіны і Эстоніі.  Арганізатары і арганізатаркі: Цэнтр даследаванней Усходняй Еўропы разам з галоўным  навінным парталам Літвы DELFI за падтрымкай Нацыянальнага фонда развіцця дэмакратыі (National Endowment for Democracy), Шведскага інстытута і Абмасады Швецыі ў Вільнюсе.

Хто можа ўдзльнічаць?

Матываваня маладыя прафесіяналы з Беларусі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Уркаіны і Эстоніі, прафесійная дзейнасць якіх звязана з удасканаленнем медыя, навуковага і аналітычнага асяроддзя ў сваіх краінах  і больш шырокім рэгіянальным кантэксце.

  • узрост 24-35 гадоў;
  • вышэйшая адукацыя (як мініум бакалаўр);
  • трохгадовы досвед у галіне журналістыкі, камунікацыі, паліталогіі, грамадзянскай супольнасці;
  • добрае валоданне ангельскай мовай ( на ўзроўні ўдзелу ў дыскусіях). Арганізатары плануюць арганізаваць сінхронны пераклад, але некаторыя часткі будуць ісці без перакладу.

Мэта мерапрыемства – спрыянне ўмацаванню экспертных ведаў і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі і прадстаўніцамі новага пакалення беларускіх, грузінскіх, латвійскіх. літоўскіх, рускіх, уркаінскіх і эстонскіх прафесіяналаў.

Праграма Форума складаецца ў чатырох дзён. Для ўдзельнікаў і ўдзельніц будуць арганізаваныя сустрэчы з практыкамі ў галіне СМІ і камунікацыі, а таксама палітолагамі-аналітыкамі са Швецыі, краін Балтыі, Расіі ды іншых дзяржаў. На думку арганізатараў і арганізатарак, абмен ведамі ды экспертнымі навыкамі паспрыяе выпрацоўцы новых уменняў па аналізе медыя-кантэнту на ўзроўні сваёй краіны, а таксама прадэманструюць, як адныя і тыя ж падзеі могуць па-рознаму інтэрпрэтавацца нават у грамадствах з агульнай у пэўнай ступені гісторыяй, падобнымі каштоўнасцямі і мовамі. Арганізатары і арганізатаркі чакаюць, што ўдзельнікі і ўдзельніцы скарыстаюцца атрыманымі навыкамі ў далейшай прафесійнай дзейнасці.

Арганізатары і арганізатаркі прапануюць:
Акрамя магчымасці сустрэцца і павучыцца ў вядучых прадстаўнікоў і прадстаўніц журналісцкай прафесіі, камунікацыйнага асяроддзя, экспертаў і экспертак у галіне замежных спраў і бяспекі, а таксама сваіх калег з розных краін:

•    пражыванне з 25 па 29 верасня (чатыры ночы) у двухмесных пакоях;
•    харчаванне;
•    аплату транспартных выдаткаў (акрамя ўдзельнікаў і ўдзельніц з Літвы);
•    візавую падтрымку (у выпадку такой неабходнасці).

Як падавацца? 

Каб паўдзельнічаць у сустрэчы, неабходна запозніць форму заяўкі  і накіраваць арганізатарам на адрас сеціўнай пошты  eesc0216@gmail.com, пазначыўшы тэмай ліста «VYLM Application». Заяўку можна запоўніць на рускай або ангельскай мове (пажадана) Няпоўныя або няправільна запоўненыя заяўкі брацца да разгляду не будуць. Скрайні тэрмін падачы  – 31 жніўня 2017 г. 23:55 па літоўскім часе.  (EEST, UTC+ 03:00).
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на адрас сеціўнай пошты: eesc0216@gmail.com.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту
Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту Сустрэча маладых лідараў і лідарак, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту