Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі!

Калі вам падаецца, што восень – гэта  час, калі ўсё знішчаецца і памірае, то мы можам прапанаваць вам іншы варыянт. Восень – пара году, калі на зямлю ападае непатрэбнае, каб праз некаторы час на яго месцы вырасла нешта больш прыгожае і маладое. Але чым чалавек горшы за дрэва? Што перашкаджае і людзям пазбавіцца пэўных непатрэбных думак, меркаванняў і стырэатыпаў? Мы лічым, што нічога і таму запрашаем Вас на першую восеньскую Жывую Бібліятэку ў Мінску 16 верасня.

Восеньскія вечары як ніколі падыходзяць для чытання. Але чаму б Вашай кнізе не стаць Жывой? У нашай не зусім звычайнай Бібліятэцы вы знойдзеце гісторыі Іншых – чымсьці не падобных да Вас людзей. Менавіта для Вас гэтыя людзі ператварыліся ў “жывыя кнігі”, каб распавесці пра сябе тое, што зменіць вашае стаўленне да Іншых.

Але няхай Вас не пужаюць нашыя адрозненні ад звычайных бібліятэк, бо працуем мы прыкладна аднолькава. Каб узяць “жывую кнігу” Вам трэба атрымаць картку чытача ў нашых бібліятэкараў. З ёй Вы без перашкод можаце выбраць “кнігу”, якая Вам будзе цікава, і з пачаткам сесіі з задавалненнем чытаць выбраны Вамі “твор”.

Ну што, ці падрыхтаваны вы да восеньскага ператварэння?

Калi: 16 верасня

Час: 13:00 – 18:00

Дзе: Галерэя ТUT.BY (пр-т Дзяржынскага 57, Omega Tower, 9 паверх, ст.м. Міхалова). Памяшканне абсатлявана пандусам і ліфтам, маецца паркоўка для аўто, можна знайсці месца для ровара.

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю на нашым новым сайце альбо па спасылцы да 22:00 15 верасня. Усе зарэгістраваныя чытачы перад мерапрыемствам атрымаюць электронную версію поўнага каталогу кніг.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, Telegram, а таксама чытаць у “Журнале” і дзяліцца навінамі з сябрамі! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам, валанцёркай на Жывой Бібліятэцы, прапанаваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам “кніг” ці вы самі “кніга”, пішыце нам у сацыяльных сетках або на скрыню human.library.belarus@gmail.com.

Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Да сустрэчы на Жывой Бібліятэке!

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі! Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі! Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі! Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі! Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі! Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі! Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі!
Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі! Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі! Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі! Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі! Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі! Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі! Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншымі!