Конкурс сацыяльнай рэкламы для студэнцтва

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў і Праваабарончы цэнтр Вясна абвяшчаюць конкурс сацыяльнай рэкламы на тэму “Акадэмічныя свабоды ў Беларусі”. Мы чакаем ад прац падняцця актуальных праблемаў студэнцтва і/ці натхнення і матывацыі для змены ўніверсітэтаў да лепшага. Журы ніяк не абмяжоўвае крэатыз удзельнікаў і ўдзельніц: мемы, вірусныя ролікі, стрытарт – усё толькі ў вашых руках!

Намінацыі:

  1. Візуальная рэклама для размяшчэння ў метро (ад 1 да 1.5 м у вышыню і ад 1 да 2 м у даўжыню). Прызавы фонд: 150 BYN
  2. Відэаролік. Прызавы фонд: 300 BYN
  3. Друкаваная прадукцыя (брашуры, закладкі, каляндарыкі, паштоўкі і г.д.). Прызавы фонд: 100 BYN
  4. Малюнак для сацыяльных сетак. Прызавы фонд: 100 BYN

Усе работы неабходна дасылаць у фарматах .pdf або .png на пошту academicfreedomsby@gmail.com да 23.59 25.10. Журы з арганізацый створыць шорт-ліст работ, а пасля анансуе галасаванне глядацкіх сімпатый. Анлайн-галасаванне будзе адбывацца ў суполцы: vk.com/zbsunion (сачыце за хэштэгам #AcademicFreedomsBY). Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы, патрапіўшыя ў шорт-ліст, атрымаюць падарункі ад партнёрскіх арганізацый.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Конкурс сацыяльнай рэкламы для студэнцтва Конкурс сацыяльнай рэкламы для студэнцтва Конкурс сацыяльнай рэкламы для студэнцтва Конкурс сацыяльнай рэкламы для студэнцтва Конкурс сацыяльнай рэкламы для студэнцтва Конкурс сацыяльнай рэкламы для студэнцтва Конкурс сацыяльнай рэкламы для студэнцтва