RADA MARKET едзе ў Віцебск
У Віцебску пройдзе RADA MARKET – мерапрыемства для абмену ідэямі, ведамі і натхненнем. Арганізацыі і ініцыятывы з Віцебска і Мінска падзеляцца гісторыямі поспеху і правядуць інтэрактыўныя прэзентацыі.
Для гасцей маркета будуць арганізаваныя лекцыі, воркшопы і кінапрагляды на самыя розныя тэмы – ад валантэрства і падарожжаў да гендэра і экалогіі.
Мерапрыемства пройдзе ў фармаце чатырох паралельных пляцовак.
На першай пляцоўцы Жывая бібліятэка запрашае пераканацца, што людзі – больш за стэрэатыпы і пагутарыць з прадстаўнікамі дыскрымінаваных груп.
На другой можна паслухаць лекцыі ад “Науки вне себя” ў Віцебску, пазнаёміцца з польскай арганізацыяй HomoFaber, даведацца больш пра гендэр і схадзіць на лекцыю аб магчымасцях валантэрства.
Вы таксама зможаце паўдзельнічаць у ларпах – ролевых гульнях жывога дзеяння, ад адукацыйнага цэнтра “ПОСТ”, сваімі рукамі зрабіць эка-сумку на майстар-класе ад Торба Шоу, і змадэляваць універсітэт мары на паралельнай трэцяй пляцоўцы.
А на чацвёртай WATCH DOCS арганізуюць прагляд дакументальнага кіно на тэму правоў чалавека.
Прыйсці на маркет можа любы жадаючы бескаштоўна і без папярэдняй рэгістрацыі.
Дзе: Арт-прастора VZAP, вул. Кастрычнiцкая, 2
Калі: субота, 21 кастрычніка
Час: 13.00-19.00