Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi

Праграма Міжнароднага курса будзе складацца з трох модуляў, першы з каторых пройдзе ва Украіне ў адукацыйным доме правоў чалавека ў Чарнігаве з 22 па 26 лістапада 2017 году. Два наступных модуля адбудуцца ў Вільне і Грузіі на базе дамоў правоў чалавека цягам 2018 году. У мерапрыемстве прымуць удзел 20 чалавек – 8 удзельнікаў з Украіны, 8 зь Беларусі і 4 з Грузіі.

Удзельнікі змогуць:
• паглыбіць веды ў галіне правоў чалавека, стандартаў правоў чалавека;
• авалодаць інструмэнтамі аналізу выкананьня правоў чалавека для арганізацыі, паляпшэньня і правядзеньня назіраньня ў краінах удзельнікаў курса;
• прыняць удзел у практычным заданьні ў органах дзяржаўнай улады;
• навучыцца выкарыстоўваць сучасныя мэдыя і сацыяльныя сеткі для прасоўваньня канцэпцыі і каштоўнасьцяў правоў чалавека;
• прыняць удзел у нефармальным зносінах, факультатывах;
• згэнераваць свае ідэі, сфармаваць каманду аднадумцаў і азнаёміцца з хатнім заданьнем, якое будзе накіравана на тое, каб замацаваць навучальныя мэты першага модуля курса і падрыхтаваць удзельнікаў да іншага модуля;
• атрымаць экспэртнае суправаджэньне і падтрымку ад сеткі Дамоў правоў чалавека.

Патрабаваньні да ўдзельнікаў зь Беларусі:
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце ад 18 да 35 гадоў, якія зьяўляюцца выпускнікамі “Праваабарончых летніх школаў па правах чалавека ў Вільні”, маюць вопыт у грамадзкай і / або праваабарончай дзейнасьці і маюць патрэбу ў павышэньні кваліфікацыі. Прэтэндэнтам на ўдзел у конкурсе неабходна запоўніць форму заяўкі.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Арганізатары забясьпечваюць пражываньне, харчаваньне і праезд удзельнікаў. Працоўная мова расейская.

Апошні тэрмін падачы заявак: 22 кастрычніка 2017 г.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi
Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi