“Экастарт” чакае цябе!

Гэтая праграма для вас, калі вы актыўныя і ініцыятыўныя, вам цікавыя экалагічныя пытанні, блізкія «зялёныя» каштоўнасьці, вы хочаце мяняць сябе і сваё асяроддзе да лепшага.

Што чакае студэнтаў і студэнтак «Экастарта»?
– Штотыднёвыя тэматычныя сустрэчы
– Дадатковыя практычныя заняткі
– Адкрытыя лекцыі з вядучымі экспертамі i эксперткамi
– Экскурсii і выязныя мерапрыемствы
– Рэалізацыя ўласных праектаў пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў (для выпускнікоў, якія паспяхова прайшлі праграму)
– Новыя знаёмствы і сяброўская атмасфера

Навучанне бясплатнае, мяркуюцца дадатковыя актыўнасці (экскурсіі, мерапрыемствы), дзе частку выдаткаў бяруць на сябе ўдзельнікі і ўдзельніцы.

Для таго каб прайсці навучанне па праграме, трэба запоўніць анлайн-заяўку да 25 кастрычніка 2017 года. Адбор удзельнікаў і ўдзельніц будзе праходзіць на падставе запоўненай анкеты. Асаблівая ўвага будзе надавацца матывацыйнаму паведамленню патэнцыйных удзельнікаў і ўдзельніц.

Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 30 кастрычніка 2017 г.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па электроннай пошце ecostart.ces@gmail.com. Сачыць за навінамі Моладзевага адукацыйнага цэнтра «Экостарт» можна ў суполках у сацыяльных сетках Вконтакте і Facebook.

Чытайце для натхнення гісторыі поспеху выпускніц і выпускнікоў «Экастарта», іх меркаванні і водгукі аб праекце і хутчэй падавайце заяўку!

0
Каментары
Няма каментарыяў.
“Экастарт” чакае цябе! “Экастарт” чакае цябе! “Экастарт” чакае цябе! “Экастарт” чакае цябе! “Экастарт” чакае цябе! “Экастарт” чакае цябе! “Экастарт” чакае цябе!
“Экастарт” чакае цябе! “Экастарт” чакае цябе! “Экастарт” чакае цябе! “Экастарт” чакае цябе! “Экастарт” чакае цябе! “Экастарт” чакае цябе! “Экастарт” чакае цябе!