“РАДА” шукае фасілітатараў і фасілітатарак!

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае фасілітатараў і фасілітатарак адукацыйных мерарыемстваў прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні “РАДА-Форум 2017”, які пройдзе 16-17 снежня.

“РАДА-Форум” – гэта двухдзённая канферэнцыя па моладзевай палітыцы і ўдзеле моладзі ў Беларусі, арганізаваная РМОО “Некст Стоп Нью Лайф” у партнэрстве з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА”, а таксама ў супрацоўніцтве з зацікаўленымі суб’ектамі.

Удзельнікі і ўдзельніцы канферэнцыі змогуць абмеркаваць стан моладзевай палітыкі ў Беларусі, механізмы ўключэння моладзі ў працэс прыняцця рашэнняў, трэнды і тэндэнцыі развіцця моладзевага сектару, інструменты прадстаўлення інтарэсаў моладзі, перспектывы для ўзмацнення супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі, метады адвакатавання і лоббінгу.

Дзе: Мінск
Калі: 16 – 17 снежня

Калі ў вас ёсць досвед фасілітацыі адукацыйных мерапрыемстваў, запаўняйце заяўку па спасылцы.
Дэдлайн – 5 лістапада.

Калі Вы маеце пытанні ці хочаце атрымаць дадатковую інфармацыю, калі ласка, скантактуйцеся з Cакратарыятам Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” info@rada.fm.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
“РАДА” шукае фасілітатараў і фасілітатарак! “РАДА” шукае фасілітатараў і фасілітатарак! “РАДА” шукае фасілітатараў і фасілітатарак! “РАДА” шукае фасілітатараў і фасілітатарак! “РАДА” шукае фасілітатараў і фасілітатарак! “РАДА” шукае фасілітатараў і фасілітатарак! “РАДА” шукае фасілітатараў і фасілітатарак!