Намiнуй праект цi iнiцыятыву на RADA AWARDS 2017!

Спяшаемся вас узрадаваць навінай, што ў гэтым годзе мы зноў збіраемся ўзнагароджваць маладых актывістаў і актывістак на ўрачыстай прэміі RADA AWARDS!

Але мы хочам зрабіць гэта трошкі інакш!
Да 1 снежня у вас ёсць унікальная мажлівасць намінаваць любую знакавую і файную моладзевую ініцыятыву ці праект, якія былi створаныя за амаль ужо мінулы 2017 год!
Намінаваць вы можаце як сябе саміх, так і знаёмых ці не вельмі знаёмых вам маладых актывістаў і актывістак!

Галоўнае абраць, да якой намінацыйнай катэгорыі падпадаюць вашыя зоркі:
адукацыйная моладзевая ініцыятыва/праект
моладзевая ініцыятыва/праект у сферы мастацтва
экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект
моладзевая ініцыятыва/праект у сферы правоў чалавека
рэгіянальная моладзевая ініцыятыва/праект
моладзевая ініцыятыва/праект у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Пасля гэтага з 1 па 10 снежня спецыяльнае журы, якое будзе складацца з намінантаў-пераможцаў RADA AWARDS 2016, абярэ пераможцаў 2017 года і 17 снежня мы з радасцю адсвяткуем з вамі вынікі актыўнага і не менш моладзевага году!!
Тады Ready-Steady-Go намінаваць самых лепшых і выбітных моладзевых актывістак і актывістаў 2017 года па спасылцы да 1 снежня!

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Намiнуй праект цi iнiцыятыву на RADA AWARDS 2017! Намiнуй праект цi iнiцыятыву на RADA AWARDS 2017! Намiнуй праект цi iнiцыятыву на RADA AWARDS 2017! Намiнуй праект цi iнiцыятыву на RADA AWARDS 2017! Намiнуй праект цi iнiцыятыву на RADA AWARDS 2017! Намiнуй праект цi iнiцыятыву на RADA AWARDS 2017! Намiнуй праект цi iнiцыятыву на RADA AWARDS 2017!